Грамадства33

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі

На сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі больш недаступны сэрвіс, які дазваляў праверыць, ці дзейнічае ў дачыненні да чалавека часовае абмежаванне на выезд з краіны, піша «Анлайнер».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У МУС растлумачылі, што гэта не звязана з тэхнічным збоем. Прычынай сталі змяненні ў парадку працы банка даных грамадзян, права на выезд якіх часова абмежавана.

Раней ведамства паведамляла пра ўказ, які ўдасканальвае работу гэтага банка даных. Дакумент рэгулюе абмен інфармацыяй паміж МУС і іншымі дзяржаўнымі органамі, якія могуць прымаць рашэнні аб часовай забароне на выезд. Таксама ён уводзіць новыя патрабаванні да абароны інфармацыі, што захоўваецца ў базе.

Як і раней, у банку даных утрымліваюцца звесткі пра грамадзян, якім часова забаронены выезд з Беларусі, пра адмену або прыпыненне такіх абмежаванняў, а таксама інфармацыя, якая тычыцца выезду непаўналетніх за мяжу на падставе судовых рашэнняў.

Цяпер праверыць наяўнасць абмежаванняў праз інтэрнэт немагчыма. Для атрымання такой інфармацыі неабходна асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства. Паводле МУС, адказ павінны даць на працягу аднаго працоўнага дня.

Каментары3

  • Андрусь
    03.08.2026
    Ва Украіне анлайн можна пабрацца шлюбам у тэлефонным дадатку і такі шлюб вызнавацьмуць усе дзяржаўныя органы, а ў лукашысцкай Беларусі прыбіраюць магчымасць нават анлайн даведацца, ці табе не забаронены выезд за мяжу.
    Відавочна для чаго гэта робіцца: калі ты цікавішся, ці не забаранілі табе выезд за мяжу, МУСарам варта пацікавіцца, ці не дасылаў ты нешта "Гаюну" або ці не пісаў каментароў тыпу "лукашэнка - злачынца"
  • Ай
    03.08.2026
    Андрусь, у савецкай белоруссіі, калі ты цікавішся праз сайт - цябе ўжо можна лічыць экстрэмістам, але ж план па пасадкам так не зробіш; а так, можна адразу будзе за краты, нават рухацца не трэба, тэхналоджыя!
  • .
    04.08.2026
    Праз сайт было адносна бяспечна, бо правяралі многія. Банальная і частая прычына нявыезду - наяўнасць штрафаў ДАІ.
    Зараз невядома, ці пойдуць нагамі ў РАУС тыя, хто раней траціў на праверку 5 хвілін. Мабыць, толькі тыя, хто ўжо злавіў адмову на мяжы раней і згубіў час на гэтым.

    "Палітычным" жа стала складаней.
    Застаецца яшчэ магчымасць праверыць сябе па расейскіх спісах, якія неяк выцягвае і публікуе Медыязона.
    Але там не ўсе беларусы.

    Раней, калі апублікавалі пастанову, я звяртаў увагу, што праверка праз сайт засталася неўрэгуляванай, у "шэрай зоне": прама не дазволена, але і прама не забаронена.
    Вось і прыбралі.
    Пра прычыну хлусяць: новы парадак працы не прымушае забараніць праверку праз сайт.
    Пры гэтым прыбралі і запасную магчымасць праверыць праз консульства (напрыклад, для эмігрантаў, якія жадаюць часова заехаць у РБ).
    Прыбралі і агаворку "грамадзянін не абавязан тлумачыць мэты свайго звароту".

    І вельмі злуе лянота, адсутнасць адказнасці беларускіх СМІ, якія (тады мінімум 4 СМІ) слепа скапіравалі прэс-рэліз адміністрацыі т.зв. прэзідэнта, які падманваў пра змены ў пастанове.
    І гэта на 7 год новай хвалі рэпрэсій.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць