Грамадства55

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу

20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне працы банка даных аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з краіны часова абмежаванае, паведаміла прэс-служба палітыка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Неабходнасць прыняцця дакумента, як паведамляецца: звязаная з карэктаваннем заканадаўства і практыкай прымянення ранейшых норм.

Указ прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцяў абмену інфармацыяй паміж дзяржаўнымі органамі, а таксама ўзмацненне абароны звестак, якія захоўваюцца ў адпаведным банку інфармацыі.

Грамадзяне змогуць атрымаць інфармацыю пра наяўнасць абмежаванняў на выезд у любым падраздзяленні грамадзянства і міграцыі.

Акрамя таго, скарачаецца тэрмін атрымання такой інфармацыі — цяпер гэтыя звесткі павінны давацца на працягу аднаго працоўнага дня.

Каментары5

  • Жора
    20.07.2026
    "прэс-служба палітыка". Палітыка? Можа, крывавага дыктатара? Вызначыцеся ўжо, калі ласка, перагортваць старонку ці не.
  • bosed
    20.07.2026
    Рабы Валета шклоускага разбягаюцца на усе чатыры стораны,
    кароу абасраных не адмылi, так цяпер i шклоускую скацiну некаму будзе мыць :D
  • Вольга
    20.07.2026
    ., апошнія сказы - залатыя словы.

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць