Грамадства3838

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская выступіла з уступным словам на адкрыцці Канферэнцыі «Новая Беларусь». Яна падкрэсліла, што падзеі 2020 года змянілі беларускае грамадства і запусцілі працэсы, якія немагчыма адмяніць. Канферэнцыя пачалася з авацыі прысутным у зале былым палітвязням.

Святлана Ціханоўская, 8 жніўня 2026. Фота: Наша Ніва

Пра 2020 год

«Гэта быў момант, калі абудзілася нашая нацыя. Калі мы ўсвядомілі сваю сілу. І сталі іншымі. 2020‑ы запусціў працэсы, якія немагчыма адмяніць».

Па словах Святланы Ціханоўскай, за гэтыя шэсць гадоў беларусы навучыліся самаарганізацыі, салідарнасці і дыпламатычнай працы, стварылі ўласныя структуры, медыя і культурныя праекты, знайшлі міжнародных саюзнікаў. Нягледзячы на рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю, беларускае грамадства працягвае ўплываць на будучыню краіны.

Пра сённяшняе становішча

«Гэта фактычна стан гібрыднай акупацыі».

Пра палітычнае змаганне

«Маючы мізэрную прастору для палітычнай працы, мы выціскаем з кожнага яе міліметра максімум. Дзякуючы гэтай працы сёння свет ведае дзве простыя рэчы: Беларусы — гэта не рэжым. А Беларусь — гэта не Расія».

Пра новую дынаміку вакол Беларусі за апошні год

Вызваленне часткі палітвязняў, змены ў пазіцыі Украіны і расследаванне злачынстваў рэжыму ў Гаазе. На яе думку, гэтыя змены сталі магчымымі дзякуючы супольнай працы беларусаў і міжнародных партнёраў.

«Гэта ўсё не адбылося само па сабе. Гэта ўсё вынік нашай з вамі працы. Праца праваабаронцаў, журналістаў, палітыкаў, актывістаў, валанцёраў, і канешне, нашых замежных сяброў. І я ўпэўненая: мы можам яшчэ больш».

Пра галоўныя задачы дэмакратычных сіл

Святлана Ціханоўская назвала галоўнымі задачамі вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне кола рэпрэсій, захаванне беларускай суб’ектнасці, мовы, культуры і ідэнтычнасці, недапушчэнне поўнага ўцягвання Беларусі ў вайну і гатоўнасць скарыстацца новым акном магчымасцяў.

«І ў рэшце рэшт, мы можам паўплываць на стварэнне новага акна магчымасцяў — і быць гатовымі ім скарыстацца. Бо перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу.

Як бы ні фоташопілі Лукашэнку на БелТА, яго час непазбежна сыходзіць».

Менавіта таму, падкрэсліла кіраўніца Кабінета, ужо цяпер неабходна думаць пра постлукашэнкаўскую Беларусь: як не дапусціць хаосу, вярнуць законнасць і бяспеку, правесці свабодныя выбары, вывесці краіну з-пад расійскага кантролю і вярнуць яе ў еўрапейскую сям’ю.

«Будуць гэта натуральныя прычыны, раскол у сістэме, ці нешта, чаго сёння ніхто з нас не можа прадбачыць, — мы не ведаем. Але трэба думаць ужо цяпер, як постлукашэнкаўская Беларусь будзе выглядаць».

Асобна Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў унутры краіны з заклікам не губляць веры, захоўваць сувязі і шукаць бяспечныя формы ўдзелу, а беларусаў за мяжой — быць актыўнымі і бачнымі.

«Нам дапамагаюць тады, калі нас ведаюць, бачаць і нам давяраюць».

Галоўным, што беларусам важна захаваць з 2020 года, Святлана Ціханоўская назвала адчуванне еднасці і ўзаемнай падтрымкі.

«Падтрымлівайце адно аднаго. Асабліва тых, хто толькі выйшаў з турмы. Тых, хто апынуўся ў выгнанні. Тых, хто пачынае жыццё з нуля. І яшчэ — заўважайце добрае. Дзякуйце людзям за працу. Не саромейцеся сказаць чалавеку побач: «Ты малайчына. Тое, што ты робіш, важна». Бо часам добрае слова нятхняе чалавека мацней за сотню стратэгій. Я упэўнена, разам у нас усё атрымаецца, і мы ўсё адолеем. Жыве Беларусь!»

Каментары38

  • Янка Збеглы
    08.08.2026
    Нейкі бессэнсоўны набор лозунгаў ды штампаў. Ну хоць нарэшце выціснула "не перамаглі" (у 2021 было "мы ўжо перамаглі")
  • нужно думать уже сейчас...
    08.08.2026
    ... как посттихановская оппозиция будет выглядеть
  • БЕРАСЦЬ
    08.08.2026
    Янка Збеглы, кагэбісты, адпачніце хоць у выхадныя

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная15

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная15

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць