Свет55

Мяжу з Польшчай за паўгода спрабавалі незаконна перасячы ўсяго 235 разоў

За першае паўгоддзе 2026 года польскія памежнікі зафіксавалі ўсяго толькі 235 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Для параўнання, за аналагічны перыяд мінулага года было зарэгістравана больш за 15,5 тысячы такіх выпадкаў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Agnieszka Sadowska

У Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы заявілі, што за гэты час не было ніводнай паспяховай спробы незаконнага перасячэння мяжы, ацаніўшы эфектыўнасць аховы на 100%.

Паводле даных ведамства, колькасць людзей, якім удалося незаконна трапіць у Польшчу, таксама паступова змяншалася: каля 12 тысяч у 2023 годзе, прыкладна 5 тысяч у 2024‑м і каля 1,7 тысячы ў 2025 годзе.

У польскім МУС адзначылі, што такіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы маштабным інвестыцыям у ахову мяжы. На ўмацаванне польска-беларускай граніцы было накіравана каля 3 мільярдаў злотых (каля 790 мільёнаў даляраў). Улады краіны лічаць, што гэта дазволіла істотна павысіць эфектыўнасць супрацьдзеяння незаконнай міграцыі.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза пачаўся ў 2021 годзе. Краіны Захаду абвінавачваюць афіцыйны Мінск у арганізацыі патоку мігрантаў пры падтрымцы Расіі, беларускія ўлады гэтыя абвінавачанні адмаўляюць.

Для ўзмацнення бяспекі Польшча пабудавала ўздоўж мяжы з Беларуссю агароджу вышынёй 5,5 метра, а таксама ўстанавіла сістэмы электроннага назірання на большай частцы памежнай лініі.

Каментары5

  • Наша Гісторыя
    19.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Źródło!
    19.07.2026
    Дзе спасылка на крыніцу?

    [Зрэдагавана]
  • Калюмна, але не Гедыміна
    19.07.2026
    Ці Несцяровіч, Малюкова, праменеўцы або іншыя анархісты ўжо паехалі пад мяжу з плакатамі refugees welcome?

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы11

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца22

Науру разарвала дыпламатычныя адносіны з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй4

У цягніку пад Варшавай двое п'яных усчалі бойку, выкрыкваючы лозунгі супраць украінцаў і беларусаў46

«Толькі на трэці дзень пачынаю разумець». Гродзенка прайшла 100 кіламетраў па горадзе менш чым за суткі3

Украінскія атакі на расійскія НПЗ сталі больш эфектыўнымі дзякуючы новай тактыцы1

«Хоць касой касі». Беларусы знайшлі ў лесе паляну, літаральна ўсыпаную лісічкамі ВІДЭА3

Жанчына набыла лазню разам з лецішчам і 7 гадоў у яе не заходзіла. А там яе чакаў сюрпрыз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы11

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць