Свет5555

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»

«Бандыты набылі смеласць». Дональд Туск абвінаваціў правых палітыкаў у заступніцтве гвалту пасля нападзення на ўкраінцаў ва Уроцлаве.

Дональд Туск. Фота: Photo by Didier Lebrun / Photonews via Getty Images

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве. Кіраўнік польскага ўрада звярнуўся да прэзідэнта краіны Караля Наўроцкага з патрабаваннем адрэагаваць на тое, што адбываецца: «Я напрамую звяртаюся да прэзідэнта з просьбай перастаць маўчаць па гэтым пытанні».

Ён нагадаў, што раней Наўроцкі называў футбольныя бойкі «высакароднай рукапашнай барацьбой», і дадаў: «Хай цяпер паглядзіць, як выглядае гэта «высакародная барацьба».

Паводле польскага прэм'ера, агрэсіўныя групоўкі адчулі беспакаранасць праз заступніцтва з боку палітыкаў.

«Бандыты, футбольныя хуліганы — гэта паталогія гвалту — набылі смеласць і беспакаранасць, таму што атрымалі палітычнае заступніцтва», — сказаў Туск.

Звярнуўся ён і да лідара партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага. «Я звяртаюся да спадара Качыньскага з просьбай перастаць заклікаць да стварэння байцоўскіх атрадаў, як ён зрабіў нядаўна, таму што яму не падабаецца паліцыя. Паліцыя атрымае маю поўную падтрымку ў барацьбе з бандытызмам і гвалтам».

Кіраўнік польскага ўрада перакананы, што такія напады шкодзяць самой Польшчы. «Вы дзейнічаеце супраць Польшчы і ў інтарэсах Расіі, у інтарэсах нацыяналізму. Польскага і ўкраінскага. Няма слоў», — сказаў ён.

Туск заклікаў суграмадзян не заставацца абыякавымі і паведамляць праваахоўнікам пра падобныя факты агрэсіі.

Каментары55

  • Gorliwy Litwin
    29.07.2026
    Я не вельмі люблю Туска і лічу сябе хутчэй правым у палітычным спектры, але з таго што чытаю, складаецца ўражанне што адбываецца фашызацыя польскай правіцы. У дадзеным выпадку нельга не падтрымаць ягоную пазіцыю. Шкада што ў Польшчы не бачна правых у сэнсе кансерватараў, якія б баранілі менавіта права, як нібыта імплікуе назва асноўнай польскай правай партыі, якая, аднак, адмоўчваецца ў сітуацыі нарастання ксенафлбіі, а магчыма, і сама раздзьмувае гэта полымя.
  • Жвір
    29.07.2026
    "...агрэсіўныя групоўкі адчулі беспакаранасць праз заступніцтва з боку палітыкаў".
    "Наўроцкі называў футбольныя бойкі «высакароднай рукапашнай барацьбой»".
    "паталогія гвалту набылі смеласць і беспакаранасць, таму што атрымалі палітычнае(!!!) заступніцтва".

    Ну, і хто там, прабачце, вякаў на мой адрас, калі я цьвердзіў па-сутнасьці тое самае ? А маўчыць Наўроцкі таму, што ён асабіста ўзьняў градус у грамадзтве, і я маю думаць, што не выпадкова. Ён тым самым адкрыў "шлюзы" розным адпаведным палітычным плыням ды рухам, ды проста даў адмашку групоўкам быдляку.
    Спадару Туск будзе цяжка выпраўляць сітуацыю, бо працэс зайшоў даволі далёка і, падаецца, знаходзіцца на самым узьлёце... Цяпер шмат залежыць ад скаардынаванасьці й рашучасьці праваахоўных ворганаў.
  • Заўвага чытача
    29.07.2026
    Маю тое самае пытанне. Чаму на расейскамоўныя крыніцы тут спасылкі дадаюцца, а на польскамоўныя, украінамоўныя і іншыя "нерусскія" не?

    Проста пытанне, калі ласка без блакавання каментара.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць