Грамадства2929

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Дашкевіч кажа, што напісаў проста на эмоцыях, але каму ўжо якая розніца?

Дзяніс Дашкевіч, фота з яго фэйсбука

Беларуская прапаганда абвінаваціла рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча, які жыве ў Польшчы, у падрыхтоўцы замаху на дзяцей Святланы Ціханоўскай. Сам Дашкевіч прызнае: пасля атрымання рашэння аб пазбаўленні статусу ўцекача ён сапраўды напісаў у прыватнай перапісцы недапушчальную фразу пра дзяцей дэмакратычнай лідаркі. Аднак сцвярджае, што гэта было эмацыйнае паведамленне, ніякіх дзеянняў ён не планаваў, а польскія спецслужбы пасля праверкі не мелі да яго пытанняў.

Пра тое, што да гісторыі датычны менавіта Дзяніс Дашкевіч, напісалі ў тэлеграм-канале Рамана Пратасевіча. Там сцвярджалася, што Дашкевіч шукаў інфармацыю пра месца жыхарства Ціханоўскай і яе дзяцей, а таксама нібыта разглядаў магчымасць замаху як спосаб прыцягнуць увагу да сваіх праблем. 

Дашкевіч у размове з «Нашай Нівай» кажа, што сам даведаўся пра публікацыю ад журналістаў.

— Я крыху ў шоку. Ні Пратасевіч, ні беларускія прапагандысты са мной не звязваліся, інтэрв’ю не прасілі. Я ўвогуле асабіста не ведаю Рамана Пратасевіча. Навошта ён гэта напісаў, я не разумею.

«Напісаў: «Грохнуць, ці што, дзяцей Ціханоўскай?»

Дашкевіч не адмаўляе, што згадаў дзяцей Святланы Ціханоўскай у перапісцы. Паводле яго, гэта адбылося пасля таго, як ён атрымаў рашэнне польскіх уладаў аб пазбаўленні статусу ўцекача.

— Я быў на эмоцыях і сапраўды напісаў некалькім праваабаронцам нешта накшталт: «Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Я гэта прызнаю. Але ніякіх дзеянняў не рабіў: не шукаў яе, нічога ёй не пісаў і нідзе публічна гэтага не выказваў.

Ён кажа, што паведамленні дасылаў у прыватных чатах, у тым ліку ўдзельнікам чата «Партызанка», да якіх звяртаўся па дапамогу.

— Я пісаў усім запар, бо не разумеў, што мне рабіць. Чалавек атрымлівае такі дакумент — і ўсведамляе, што ў Беларусі яго чакае фактычна смерць. Гэта не апраўданне, але я быў у вельмі цяжкім эмацыйным стане. Гэта была фраза без задняй думкі, а не план нейкіх дзеянняў.

Інфармацыю польскім уладам перадалі з Беларусі

Дашкевіч сцвярджае, што пра перапіску стала вядома беларускім спецслужбам. Пасля гэтага, паводле яго, беларускі бок па афіцыйных каналах папярэдзіў Польшчу пра нібыта падрыхтоўку тэракту.

— Да мяне прыйшлі супрацоўнікі ABW — польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі. Яны паказалі матэрыялы: беларускі міністр перадаў інфармацыю польскаму боку, што ў Польшчы рыхтуецца тэракт. Маё прозвішча першапачаткова, наколькі я разумею, там нават не называлася, але ў выніку гаворка ішла пра мяне.

Дашкевіч паказаў супрацоўнікам ABW свае перапіскі і даў тлумачэнні. Паводле яго слоў, праверка працягвалася некалькі дзён і ўжо скончылася.

— Я ўсё паказаў. Наколькі разумею, пасля гэтага ўсе пытанні былі знятыя. Мяне не затрымлівалі. Ніякіх абвінавачванняў польскія праваахоўныя органы мне не выставілі.

Афіцыйнай інфармацыі ABW пра вынікі праверкі няма.

Дашкевіч звяртае ўвагу, што інфармацыя пра пазбаўленне яго статусу ўцекача на той момант не была публічнай:

— Пра гэта ведалі толькі людзі, якім я пісаў і ў якіх прасіў дапамогі. Таму я ўпэўнены, што ўсё пачалося менавіта з маіх паведамленняў. Як перапіска трапіла да беларускіх спецслужбаў і чаму ёй пачалі займацца на ўзроўні міністэрстваў — асобнае пытанне.

Чаму Дашкевіча пазбавілі статусу ўцекача

Паводле Дашкевіча, гісторыя пачалася яшчэ ў 2025 годзе. Тады яго нібыта спрабавалі схіліць да шпіянажу на карысць беларускіх уладаў. Пра гэта ён сам паведаміў ABW.

— Я не магу расказваць пра ўсе абставіны. Была спроба схіліць мяне да супрацоўніцтва і шпіянажу на карысць Беларусі. Я адразу паведаміў пра гэта польскай спецслужбе. Але пасля нейкім чынам трапіў у спіс людзей, якія могуць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Пасля гэтага польскае Упраўленне па справах замежнікаў пачало працэдуру праверкі, ці захоўваюцца падставы для статусу ўцекача. Дашкевіч накіраваў туды тлумачэнні і дакументы пра крымінальны пераслед у Беларусі:

— Я даслаў выпіскі па крымінальных справах і патлумачыў, чаму вяртанне ў Беларусь для мяне небяспечнае. Але ў ліпені атрымаў рашэнне, што статусу ўцекача мяне пазбавілі.

Дашкевіч збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне з дапамогай праваабаронцаў.

Дзяніс Дашкевіч — актывіст з Рагачова, ён больш за дзесяць гадоў кіраваў рэгіянальным рэсурсам «Рагачоў Анлайн». Імідж у яго быў неадназначны — напрыклад, Дашкевіч паклёпнічаў на праваабаронцу Леаніда Судаленку. А пасля Дашкевіча ўзялі на працу ў дзяржаўны Дом культуры. Былы актывіст з’ехаў з Беларусі ў 2022 годзе. У 2023 годзе ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце:Хто такі Дзяніс Дашкевіч, які адмаўляецца ад беларускага грамадзянства? Адказаць на гэтае пытанне няпроста

Каментары29

  • работник невидимого фронта
    30.07.2026
    ваня-лысый сейчас массово фабрикует якобы дела на луку и высылает в ЕС , студенты , думаю прежде всего.
  • Тупица
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • eujdnc
    30.07.2026
    Не понимаю, а в чем проблема тогда устроиться на работу, как тысячи беларусов, не важно куда даже, и от работодателя переподаться на карту побыту хотя бы? Время ещё есть.

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць