Усяго патроху33

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА

Зорны шлях школьніка з Мазыра Вадзіма Ходзіка, які паэтычна распавёў пра палоцце бульбы ў студатрадзе і скарыў сацсеткі, працягваецца. Пародыі на яго маналог не зрабіў толькі лянівы, а самога хлопца ўжо запрасілі зняцца ў рэкламе банка.

Будучы 10‑класнік Вадзім Ходзік, вучань сярэдняй школы №16 Мазыра, пасля выхаду сюжэта пра студэнцкі атрад, які працаваў на праполцы бульбы на палях эксперыментальнай базы «Крынічная» ў Мазырскім раёне, нечакана прачнуўся знакамітым.

«Працую ў студатрадзе першы раз — усё выдатна. На палях мы тут збіраем, пустазелле вырываем, якая трава іншая. Бульбу не чапаем. Ходзім па палях. Ва ўсіх ёсць свая дарожка. Усё выдатна тут. Умовы ўсе супер. Працуем. Так, я кажу, тут ва ўсіх першы раз амаль. Усё выдалі. Робу. Вада. Усё маецца. Кепкі, пальчаткі. Усё выдатна», — пасміхаючыся апісваў у сюжэце хлопец.

Рэчытатыў Вадзіма пачалі накладваць на музыку групы «Крывасцёк» і рабіць з ім мемы — напрыклад, такія, пра антыдэпрэсанты.

Таксама беларусы актыўна запісваюць пародыі на непаўторны арыгінал. Вельмі актыўна праявілі сябе дзяржаўныя прадпрыемствы.

На «Нафтане» пахваліліся тым, што яны выконваюць даведзены план.

@vestnik.naftana

Поддерживаем тренд! Вот наш заводской выпуск новостей. Простые вопросы – простые ответы! Но в твоей душе живет рэпчик!

♬ оригинальный звук - vestnik.naftana

Ратавальнікі нагадваюць пра важнасць сваёй працу — ратаваць людзей і здымаць коцікаў з дрэваў.

@mchs112.by

Адаптируем местные тренды

♬ оригинальный звук - МЧС Республики Беларусь

А вось трэнд у выкананні фельдшаркі хуткай дапамогі.

@_nadezhda_911 @Doctor ryadom ##103#рекомендации #ambulance #красныйкрест #интервью ♬ оригинальный звук - _nadezhda_911

Парадыруючы адначасова і чыноўнікаў і школьніка студатрада, да трэнду далучыўся і дуэт вольных купалаўцаў «Чын Чын Чэнэл». У відэа Міхась Зуй у вобразе расказвае пра тое, як беларускія чыноўнікі бавяць лета.

@chinchinchannelofficial ️️ Сергей Николаевич дал исчерпывающее интервью о том, как проводят лето наши чиновники. Смотреть и слушать! ☝️☝️ #чинчин #лето #беларусь ♬ оригинальный звук - БелГосТикТокКанал

Мінскі метрапалітэн таксама ў тэме.

@minskoemetro Интервью с машинистом электропоезда Минского метрополитена #машинистэлектропоезда #тренды #минскийметрополитен #минскоеметро #минск ♬ оригинальный звук - Минский метрополитен

Работнікі «Піца Лісіца» клянуцца, што дастаўляюць выключна цёплую ежу.

@pzz_by

Потихоньку каждый по своим дорожкам двигаемся

♬ оригинальный звук - ПИЦЦА ЛИСИЦЦА | Доставка Минск

А вось максімальна набліжаная да арыгінала гісторыя пра працоўнае лета жыхара хутара, блогера Рудзі.

@bielaruski_chutar Хутарскі рэп #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - Рудзі

Альфа Банк жа адразу вырашыў гуляць па-буйному і запрасіў Вадзіма Ходзіка зняцца ў роліку, у якім той дапамог расказаць пра абнаўленні дадатку банка на iOS.

@alfabankby

Никто бы не рассказал вам о ситуации лучше, чем этот парень! Делимся с вами актуальными новостями: - INSNC на iOS больше не работает из-за санкций - чтобы использовать Альфу - заходите в веб-версию по адресу insnc.by - Умный Попутчик снова работает у всех, у кого установлено приложение версии 1.2.1 - мы продолжаем работать над выпуском нового приложения для iOS под другим названием, которое сможет скачать каждый! - INSNC на андроидах продолжает работать (нужно обновиться до последней версии 1.81.0) Очень стараемся как можно быстрее решить все проблемы и сделать все возможное для вашего комфорта Спасибо всем, кто остается с нами! ❤️

♬ Mouse click sound - moromi

Каментары3

  • :))
    29.07.2026
    Вадик, это минута славы, срочно монетизиркй, черт с ними, сорняками и картофелем. Заработаешь на порядок больше.:))
  • Лёлік з-пад Лімасола
    29.07.2026
    нарэшце ў беларусаў беларускія мемы
  • .
    29.07.2026
    Чынчынчэнэл паказваюць прамову "пад дурня Усё Атлічна" як сатыру,
    прапагандысты і рэкламшчыкі - як прыкол.

    То-бок, жах: яны людзі іншага тыпу, якія ўвогуле не счытваюць іронію.
    Такі ж шок, калі песня "Саня останется с нами" прагучала на дзяржаўным канцэрце.

    Ім не сорамна паўтараць за дурнем.
    Для іх камсамолец-актывіст, які скажа ўсё, што трэба начальству, не адмоўны персанаж, а пазітыўны, "свой".


    А пра Альфа-банк не хапае рэмаркі, што ён расейскі і пад санкцыямі (справядлівымі). Рэкламуюць свае банкаўскія праграмы, якія блакаваліся раней з-за санкцый, а зараз яны спрабуюць абысці гэта.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне19

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць