Грамадства66

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў

Беларусаў папярэдзілі пра новую махлярскую схему, якую могуць выкарыстоўваць каля банкаматаў. Ашуканцы разлічваюць на тое, што чалавек заўважыць чужую банкаўскую картку, пакінутую ў картрыдары, і возьме яе ў рукі.

Скрыншот з відэа. Фота: «Наша Ніва»

Схема выглядае так: зламыснікі наўмысна пакідаюць картку ў банкамаце або побач з ім. Яны чакаюць, пакуль выпадковы чалавек возьме яе ў рукі, каб вярнуць уладальніку. Пасля гэтага каля яго раптам з'яўляецца чалавек, які называецца ўладальнікам карткі, а разам з ім — некалькі падстаўных «сведкаў».

Чалавека пачынаюць абвінавачваць у крадзяжы грошай з рахунку. Яму могуць заявіць, што на картцы нібыта была вялікая сума, якая знікла, а на самой картцы засталіся яго адбіткі пальцаў. Такім чынам ашуканцы спрабуюць выклікаць страх і паніку.

Пасля гэтага яны прапануюць «вырашыць пытанне на месцы», не звяртаючыся ў міліцыю. Разлік робіцца на тым, што спалоханы чалавек захоча як мага хутчэй пазбегнуць канфлікту і можа аддаць ашуканцам свае грошы.

Спецыялісты раяць у такой сітуацыі не браць чужую картку ў рукі. Калі яна засталася ў банкамаце, лепш проста адысці — праз пэўны час банкаўскі апарат звычайна сам забірае картку ў спецыяльнае аддзяленне.

Таксама можна паведаміць пра знаходку ў банк, патэлефанаваўшы па нумары службы падтрымкі, які пазначаны на банкамаце, або звярнуцца ў міліцыю па нумары 102.

Калі пасля гэтага да вас падыходзяць невядомыя людзі і пачынаюць нешта патрабаваць, не трэба ўступаць з імі ў спрэчкі, перадаваць ім грошы або абмяркоўваць сітуацыю. 

Каментары6

  • 10:1
    31.07.2026
    Па-сутнасці махляры спаборнічаюць з дзяржавай, насельніцва проста прызавыя выплачкае.
  • Качэственны беларус
    31.07.2026
    Жыццёвы вопыт, мы, беларускамоўныя, больш якасныя беларусы.
    Здаецца, ужо было гэта нейдзе.
  • Хрыч
    31.07.2026
    И кто же эти таинственные разводилы? Рептилоиды с Нибиру или гастролеры из Рашки? Думаю что последнее

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць