Грамадства

У Лунінцы хлопчык аддаў махлярам усе ашчаджэнні маці

41‑гадовая жыхарка Лунінца звярнулася ў міліцыю пасля таго, як высветлілася, што невядомыя падманам прымусілі яе 12‑гадовага сына аддаць усе сямейныя ашчаджэнні — каля 25 тысяч рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Спачатку хлопчыку патэлефанаваў невядомы з замежнага нумара і прадставіўся супрацоўнікам пошты. Ён паведаміў пра нібыта пасылку і пераканаў дзіця назваць код з СМС.

Пасля гэтага з хлопчыкам звязаліся ўжо праз месенджары. Суразмоўцы назваліся супрацоўнікамі сілавых структур і заявілі, што з-за перададзенага кода сям'я нібыта аказалася датычнай да злачынства. Яны запалохалі школьніка тым, што яго маці можа быць прыцягнутая да крымінальнай адказнасці.

Каб нібыта пазбегнуць праблем, хлопчыку загадалі тэрмінова перадаць усе наяўныя грошы кур'еру. У выніку дзіця аддало каля 25 тысяч рублёў.

Кур'ерам аказаўся 25‑гадовы жыхар Мінска, які сам стаў ахвярай махляроў. Зламыснікі пераканалі яго, што ён павінен дапамагчы пажылой жыхарцы Лунінца, якая жыве разам з непаўналетнім унукам. Малады чалавек забраў грошы ў хлопчыка і адвёз іх у названае махлярамі месца. Больш за тое, там ён пакінуў і ўласныя ашчаджэнні — каля 20 тысяч рублёў.

Па факце махлярства ў асабліва буйным памеры распачатая крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць