Грамадства165165

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Экс-палітвязень кажа, што яшчэ седзячы ў турме вырашыў стварыць такі канал. Сёння ён яго прэзентаваў.

Ночь, улица, фонарь, аптека,
Бесcмысленный и лживый бред.
Живи ещё хоть четверть века — 
Всё будет так, исхода нет.
Откинешься, начнёшь сначала,
И повторится всё как встарь:
Название ютуб-канала,
Аптека, улица, фонарь.

Так Ціханоўскі прэзентаваў свой канал з адсылкай на вядомы верш пачатку ХХ стагоддзя Аляксандра Блока «Ночь, уліца, фонарь, аптека». 

Ён кажа, што, яшчэ седзячы ў турме ў 2023 годзе, вырашыў стварыць канал для сваіх вершаў. «Вершы — гэта люстэрка душы, я запрашаю ўсіх зазірнуць мне ў душу», — заклікаў экс-палітвязень.

Наступным відэа стала «Новая беларуская казка», напісаная ў 2023 годзе.

На відэа Ціханоўскі ідзе па лесе. Магчыма, гэта ваколіцы Лос-Анджэлеса, дзе цяпер жыве муж Святланы Ціханоўскай.

«Даўным-даўно, у нейкім царстве, 375‑м гаспадарстве, жыў сабе чароўны народзец, падобны да іншых, але выродзец. А выродства было ў тым, што быў пазбаўлены свабоды», — пачынае аповед экс-палітвязень.

Сяргей Ціханоўскі, нагадаем, правёў за кратамі пяць гадоў, выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года па памілаванні, нейкі час жыў у Вільні, а потым перабраўся ў ЗША, нейкі час жыў з дзецьмі ў Маямі, а потым пераехаў у Лос-Анджэлес. 

«Сёння ў Лос-Анджэлесе я вывучаю англійскую мову, рыхтуюся да паступлення ва ўніверсітэт, пішу кнігу і займаюся творчасцю. Я таксама ўдзячны ўсім, хто падтрымаў мяне пасля вызвалення. Адаптацыя да жыцця на волі — гэта няпростае выпрабаванне. Кожны новы дзень нагадвае мне, наколькі каштоўныя сям'я, свабода і магчымасць гаварыць праўду», — расказваў ён.

Дзеці — Карней і Агнія — цяпер жывуць са Святланай Ціханоўскай у Варшаве.

Каментары165

  • Жах які
    01.08.2026
    Страшны рускаязычны дзед-кашчэй распавядае рускія казкі пра беларускі народ, выкарыстоўваючы прыніжаючыя штампы расейскай і лукашысцкай прапаганды на адрас беларускага народа: "народец-уродец", "а уродство его в том, что всегда был свободы лишён".
    (Ну адкуль рускаму кашчэю ведаць пра Вялікае Княства Літоўскае і Статут ВКЛ, Магдэбурскае права і іншыя факты гісторыі Свабоднай ад расейскай і лукашысцкай (таксама прарасейскай) акупацыі Беларусі.
  • Жаль
    01.08.2026
    Па беларуску не? Я старэйшы за Сергея і з дзяцінства беларускія казкі калыханка . мало русской баланды было ? Але пофігу пішы скаски для кого кстати?
  • Жах які
    01.08.2026
    "не найти вам другого народа, чтоб не ведал он слова свобода".
    Пазорышча якое. Ганьба Ціханоўскаму. Так прыніжаць беларускі народ!....

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі6

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі6

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць