Грамадства66

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?

Рэнату Пелагейчыку на момант пратэстаў было 17 гадоў.

Рэнат Пелагейчык. Фота з ягоных сацсетак

Рэнат Пелагейчык нарадзіўся 15 лістапада 2002 года. У 2019‑м ён скончыў сярэднюю школу №13 у Жлобіне. Ужо ў 18 гадоў юнак вырашыў заняцца бізнэсам: у лютым 2021 года зарэгістраваў ІП у родным горадзе, каб займацца рознічным гандлем праз інтэрнэт.

Паводле даных з сацыяльных сетак, праз нейкі час хлопец перабраўся ў Расію. У 2024 годзе ён актыўна публікаваў Укантакце абвесткі з прапановамі працы. Рэнат шукаў беларусаў і расіян на вахты ў Маскву, Санкт-Пецярбург ды Смаленск, прапануючы вакансіі грузчыкаў, упакоўшчыкаў і рознарабочых.

Падчас пратэстаў яму было 17 гадоў. Тэрмін даўніны па ягонай крымінальнай справе мусіў даўно сысці. Але ёсць нюанс. Згодна з крымінальным кодэксам, тэрмін даўніны прыпыняецца, калі чалавек хаваецца ад сілавікоў. Падобна, што ўвесь гэты час малады жлабінчук быў у вышуку. Урэшце яго затрымалі — магчыма, што ў Расіі, — але абставіны невядомыя. Цяпер імя Пелагейчыка выключанае з расійскай базы вышуку, але раней яно там было.

Суд Жлобінскага раёна прызнаў Пелагейчыка вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яму прысудзілі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • барадзед
    31.07.2026
    да чаго тут Жлобін калі ён на расеі чыліў, яшчэ і людзей туды вазіў
  • Явітаю
    31.07.2026
    Як жа добра, што ў Беларусі ўсё робіцца па законе!
  • ШОС
    01.08.2026
    Иногда (всегда) не до законов!- цытата синепалого.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць