Латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю застаецца закрытым
Ніякіх афіцыйных паведамленняў беларускаму боку не накіроўвалася, паведамляе тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не пацвярджае закрыццё Латвіяй мяжы з Беларуссю. Паводле ведамства, афіцыйнай інфармацыі ад кампетэнтных органаў Латвіі пакуль не паступала.
Сайт ДПК паведамляе, што чаргі на беларускім пункце пропуску «Грыгараўшчына» аўтамабіляў і аўтобусаў няма, але стаяць дзесяць грузавікоў.
Уначы была чарга з легкавікоў, але яна знікла.

Учора Латвія заявіла пра закрыццё мяжы з Беларуссю.
Міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава афіцыйна патлумачыў гэта «тэхнічнымі прычынамі». Ён заклікаў тых грамадзян, якія яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, вяртацца ў Латвію іншымі маршрутамі.
Дагэтуль паміж Беларуссю і Латвіяй працаваў толькі адзін прапускны пункт: Грыгароўшчына — Патэрніекі.
Рашэнне прынята на фоне росту колькасці спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі. Паводле латвійскіх уладаў, апошнімі тыднямі такія спробы фіксуюцца дзясяткамі штодня.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары
[Зрэдагавана]
Думал прохватить до Таллина чз Даугавпилс.
Придется на Кузницу крюка давать .
Когда уже Привалку откроем?