Грамадства11

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман

Вольга і Андрэй Ластоўскія заўсёды любілі жывёл, асабліва коцікаў. Вельмі часта яны ратавалі пухнацікаў, якія траплялі ў бяду, і знаходзілі ім дом. Так што ідэя адкрыць котакафэ «Каціны дом» з’явілася сама сабой. Ва ўстанову зазірнула карэспандэнтка газеты «Звязда».

«Хто там пішчыць?..»

Гэта кавярня — найперш менавіта дом для коцікаў, якія трапілі ў бяду і шукаюць новую сям’ю. Спачатку ўсе выратавальныя аперацыі і часовае жыллё былі дома ў мужа і жонкі, але ў нейкі момант стала зразумела, што ўсе хвастатыя ў ім не змяшчаюцца. Так было прынята рашэнне стварыць прастору, дзе гадаванцы змогуць з камфортам жыць і радаваць іншых людзей.

«Усё пачалося 15 гадоў таму з нашай сямейнай гісторыі, — расказвае Вольга. — Мы з мужам толькі што ажаніліся і паехалі дапамагчы маім бацькам у вёску. А калі працавалі на градках, пачулі пранізлівы піск. Пайшлі глядзець, што там, і знайшлі ў бульбе кацянятка. Яно было зусім маленькае. Суседзі сказалі, што котка знікла, а без яе малы не выжыў бы.

Параіліся з мужам і вырашылі забраць кацяня. У нас ужо была котка, але мы не маглі пакінуць яго ў бядзе. Планавалі паставіць малога на лапы і аддаць, але прывыклі і не змаглі развітацца. У гэты момант зразумелі, што нам у радасць клапаціцца пра катоў. І перыядычна ў нашым доме з’яўляліся пастаяльцы, якіх мы прыстройвалі».

У добрыя рукі

Потым муж і жонка сталі думаць, як зрабіць дапамогу жывёлам цэнтралізаванай. Так і з’явілася котакафэ. Дзякуючы Вользе і Андрэю 57 коцікаў знайшлі свой дом.

Цяпер тут у розны час розная колькасць пастаяльцаў. У кожнага свая гісторыя, характар. Усе яны дагледжаныя, з бліскучай поўсцю. Ёсць вельмі таварыскія жыхары, а ёсць і тыя, хто назірае за людзьмі здалёку.

Гаспадары прапануюць гасцям гарбату і каву, якія можна піць з кубкаў, вядома, у котатэматыцы. Пухнатыя ходзяць побач, асабліва цікаўныя заскокваюць на калені, вуркочуць. Атрымліваецца накшталт тэрапіі. Пушысцікі вельмі гуллівыя, лёгка ўключаюцца ў актыўныя забавы.

«Гэта месца мы стварылі для дапамогі жывёлам. Не для заробку — усе сродкі ад уваходных білетаў ідуць на патрэбы коцікаў. Яны да нас трапляюць з вуліцы, праз валанцёраў. Мы ўсіх лечым, стэрылізуем, прышчапляем», — тлумачыць Вольга.

Бываюць і незвычайныя гісторыі.

«Аднойчы ездзілі па котку ў Ліду. Там дзяўчынка спрабавала ўладкаваць жывёліну, але ў яе не выйшла, а бацькі не дазволілі пакінуць дома кацяня, — успамінае гаспадыня. — Наша старажылка Лея ўвогуле з Віцебскай вобласці. Мы адпачывалі ў санаторыі. Вакол лес, і была маленькая вясковая крама, каля якой жыла Лея. Яна была такая худая! Ела ўсё, нават хлеб. Вядома, мы не маглі яе так пакінуць. А за ёю выйшлі… яшчэ пяць кацянят. Прынялі рашэнне забраць усіх. Дзеткам знайшлі сем’і, а котка засталася ў нас.

Тыя коцікі, што не знайшлі дом, застаюцца ў котакафэ, але, на мой погляд, так і павінна быць, бо ў кожнага свая роля. Туман сапраўдны лідар, ён атрымаў пасаду дырэктара, у яго нават ёсць працоўная кніжка. А вось Тайгер сапраўдны котанянь, ён дапамагае адаптавацца новым пастаяльцам, а кацянят вучыць прамудрасцям кацінага жыцця».

«Маё апірышча»

Вольга падкрэслівае, што ў клопаце пра чатырохногіх сяброў яна заўсёды знаходзіла пазітыўныя эмоцыі, а ў цяжкі момант яны сталі для яе выратаваннем. Наогул, суразмоўца па адукацыі юрыст, яна дацэнтка і кандыдатка юрыдычных навук, шмат гадоў працавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Але праз хваробы ёй прыйшлося пакінуць працу.

«На прагулцы прычапіўся клешч. Наступствы былі сур’ёзныя, я год не магла хадзіць, вельмі доўга аднаўлялася, і каты мне вельмі дапамагалі спраўляцца. Ведаеце, сімптаматыка можа быць не адразу. 

Я пасля ўкусу прыняла ўсе неабходныя меры. А сімптомы пачалі праяўляцца праз пару гадоў, і спачатку лекары не маглі зразумець, у чым справа. Таму вельмі важна апрацоўвацца спецыяльнымі сродкамі, уважліва сачыць», — перасцерагае Вольга.

Але, зразумела, нягледзячы на ўсе плюсы такой валанцёрскай дзейнасці, гэта няпростая справа. У кожнай жывёліны — свой характар. На жаль, атрымліваецца выратаваць не ўсіх, здараецца, каты вельмі сур’ёзна хварэюць.

Вольга і Андрэй перакананыя, што ўсё гэта не дарма. Нават калі адзін коцік знойдзе дом — ужо перамога. І гэта важна, тым больш што амаль 60 пухнацікаў ужо знайшлі сем’і, дзе іх любяць.

Трапіць у котакафэ можна па папярэднім запісе. А ў падарунак катам можна прынесці цацкі, корм, напаўняльнік.

Каментары1

  • Шуба качанавай
    01.08.2026
    У Беластоку такое ж самае кота-кафэ ёсць.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць