У цэнтры Мінска адкрылася антыкавярня, дзе замест ежы і напояў можна пагуляць з вожыкамі афрыканскай пароды. Усяго іх цяпер у штаце ўстановы восем, але збіраюцца пашырацца, піша Tochka.by.

У прасторным памяшканні некалькі сталоў з невялікімі пляцоўкамі. Над імі схіліліся дарослыя і дзеці, якія назіраюць за вожыкамі. Можна жывёліну ўзяць і ў рукі.

Гэтыя вожыкі — не тыя, што водзяцца ў нашых лясах. Яны афрыканскія, выгадаваныя ў няволі і прызвычаеныя да чалавека, таму нават не скручваюцца ў клубок пры першых прыкметах увагі да сябе.

Як расказала кіраўніца антыкавярні Вольга Баркоўская, хоць адкрыліся яны зусім нядаўна, ім ужо даводзіцца павялічваць калючае пагалоўе, бо ахвотных пакамунікаваць з жывёламі шмат.

Эксперты, якія знаходзяцца побач, праводзяць абавязковы інструктаж для кожнага наведвальніка і ўважліва сочаць, каб жывёлін не крыўдзілі. Браць на рукі і гладзіць вожыкаў трэба толькі пэўным чынам: спачатку даць сябе панюхаць — «пазнаёміцца», а таксама не чапаць нос ды галаву.

Таксама вожыкаў ні ў якім разе нельга карміць, хоць у будучыні абяцаюць дадаць паслугу па кармленні цвыркунамі.

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
30коп./мин.
"норм" такая цена...
жонка Сатана? ці іншага футбаліста, якой надакучыла быць хатняй гаспадыняй?
і вось паказваю яму гэту інфу, маўляў, вось, можаш пакамунікаваць з вожыкам... а ён - а сэнс? калі ён бясплатна да мяне прыйдзе?
і ведаеце што... і ведь прыйшоў) толькі што... на лецішчы