Кіно22

Новы «Чалавек-павук» стаў другім самым паспяховым дэбютам за гісторыю Галівуда

За першыя выходныя ён сабраў у сусветным пракаце $927 мільёнаў.

Кадр з фільма

Фільм «Чалавек-павук: Новы дзень» (Spider-Man: Brand New Day) ад Sony Pictures з Томам Холандам і Зендаей у галоўных ролях сабраў $355 мільёнаў у першы ўік-энд у пракаце ў Паўночнай Амерыцы. Гэта другі самы паспяховы дэбют у гісторыі Галівуду. Першае месца ў гісторыі пакуль за «Мсціўцамі: Фінал» (2019 года) — $357,1 мільёна, паведамляе Hollywood Reporter. 

У пракаце па іншых краінах новы «Чалавек-павук» сабраў $572 мільёны — агулам атрымліваецца $927 мільёнаў за першыя выхадныя. Гэта другі вынік у гісторыі — на першым месцы тут таксама «Мсціўцы: Фінал» з $1,2 мільярда.

Бюджэт фільма склаў $225 мільёнаў. Асноўная аўдыторыя — маладзёжная мужчынская публіка: 36% гледачоў былі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, а 61% усяго зала складалі мужчыны.

Гэты надзвычайны старт адбыўся на фоне дыскусій пра магчымую стомленасць гледачоў ад франшыз і супергеройскага жанру, асабліва пасля няўдалага пракату «Супергёрл» ад DC Studios гэтым летам.

У фільме таксама зняліся Сэйдзі Сінк, Якаб Баталон, Джон Бернтал і Марк Руфала. Сюжэт сканцэнтраваны на выпрабаваннях адзінокага жыцця Пітэра Паркера, пакуль на яго не выходзіць нябачны вораг.

Каментары2

  • Ахто
    03.08.2026
    Паглядзеў, сумна ды нецiкава. Гульня галоўных акцёраў - дно.
  • Не спадабалася
    03.08.2026
    Ахто, а я ўчора Супэргёрл паглядзеў, "купіўся" на Гана, але палову фільма пракруціў, каб не занудзіцца. Выснова - чарговае "стрымінгавае" нішто (гэта каб ня лаяцца ўкраінскаю). Рацыю мае Кашперскі - ёсьць кіно, а ёсьць - кантэнт. Зараз прадукуюць процьму кантэнту й зусім мала - кіно...

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць