Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла новыя падрабязнасці аварыі са смяротным вынікам, якая адбылася ўвечары 31 ліпеня ў Брэсце на дарозе ў напрамку вёскі Тэльмы.

Паводле інфармацыі ведамства, кіроўцы матацыкла Honda і аўтамабіля Audi зладзілі хуткасны заезд на ажыўленай вуліцы. У выніку небяспечных манеўраў і значнага перавышэння хуткасці матацыкл сутыкнуўся з мапедам Viper, які рухаўся ў тым жа кірунку.
У аварыі загінулі тры чалавекі — кіроўца матацыкла, яго пасажырка і кіроўца мапеда. У МУС адзначылі, што ад удару пасажырка матацыкла атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы — яе цела літаральна разарвала на некалькі частак.

Таксама ў міністэрстве паведамілі, што за апошнія два дні ў Брэсцкай вобласці адбыліся шэсць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі і яшчэ пяць атрымалі траўмы.
У сувязі са складанай сітуацыяй на дарогах міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даручыў узмацніць кантроль у рэгіёне. У Брэсцкую вобласць накіраваныя дадатковыя экіпажы ДАІ, у тым ліку мотапатрулі з Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла».
Акрамя таго, праз рост колькасці цяжкіх аварый асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыі па ўсёй краіне пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары
Гэтыя двуколавыя малалетнія далбаяшчары не будут лётаць?
...яшчэ і невінаватага на той свет забралі!...