Каментары да артыкула

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА

  • Жвір
    01.08.2026
    А ў мяне наадварот, рака паўнейшая, чым звычайна, возеры таксама, сёньня ўначы напрарочаны дождж і гром зь Пяруном. Сьпёкі няма, 22-23С°.
    На маёй плянэце ўсё ў межах нормы камфорту. Вада ў вадаёме таксама не перагрэтая, тое, што й трэба.
    Выснова: Чым далей людзі ад дурной мітусьні, тым дабрэйшая да іх прырода.
  • .
    02.08.2026
    А яшчэ кажуць, што трактар, гарэлка і лазня абараняюць ад кавіду.
    Заходняя Еўропа бліжэй да Афрыкі, вось хвалі спёкі і больш моцныя і частыя.
    Ніякая бравада гэта не зменіць.
  • Жвір
    02.08.2026
    ., Ды што вы кажаце ! і даўно яна бліжэй да Афрыкі ? Па-мойму даўно, а хвалі экстрэмальнай сьпёкі чамусьці затрымаліся на 100 млн. гадоў... Не стыковачка ў вас... Усё ж мая версія бездакорная, як ні круці...
  • .
    02.08.2026
    Пры сучасных зменах клімату гэтая блізкасць вядзе да большага ўплыву.
    Да таго ж гэты сезон не такі спякотны для Беларусі па параўнанню з серыяй папярэдніх - уплываюць наступствы халоднай зімы, калі мы апынуліся з паўночнага боку мерыдыянальных анамалій.

    Вашая ж "версія" - магічнае мышленне, вера ў справядлівы свет. Маўляў, калі буду рабіць усё правільна, то і лёс будзе справядлівы, больш лагодны да мяне.
    Плюс пафас і бравада такіх як Лукашэнка. Цытата пра лазню ад яго. Ягоная версія дапамагла разуменню кавіда і барацьбе з ім? Не. Аб’ектыўная рэальнасць мацней за панты.
  • Жвір
    02.08.2026
    ., Адзінае, што можна зразумець з вашага допісу, дык гэта тое, што Лукашэнка трызьніцца вам глыбока. Гэта й ёсьць тыя панты вашай "аб'ектыўнай рэальнасьці"... :)
    І гэта, яшчэ вы адмаўляеце прыродзе ў розуму, а яна ж можа й пакрыўдзіцца... Вось, ці спрабавалі вы паразмаўляць, напрыклад, зь елкай ? а з мурашнікам спрабавалі ? Схадзіце ў лес, сядзьце ля елкі ды спытайце ў яе нешта, і яна вам адкажа ! Не, і не кажыце, ніякіх грыбоў есьці ня трэба, адкажа без грыбоў...
    Выснова: людзі, сваёй аб'ектыўнай рэальнасьцю, на столькі нарабілі бяды прыродзе, што яна пачала рэагаваць, і там, бліжэй да Афрыкі, ужо адчулі гэта,..хаця й ніхалеры не зразумелі, бо звыкла глухія да яе, і мовы ня ведаюць. Вось і ўся вам блізкая Афрыка.
  • .
    02.08.2026
    Вашае з Лукашэнкам трызненне маюць аднолькавае паходжанне: магічнае мышленне, вера ў справядлівы свет. "Прырода помсціць" і ёсць спроба прыдумаць, што свет, прырода вяртае справядлівасць.

    Можна было б і пакінуць гэтыя погляды на асабістае, "духоўнасць". Але яны вядуць да зла, калі чалавек, які іх падзяляе, мае ўплыў. Калі б Вы былі замест Лукашэнкі ў 2020-м, то накіроўвалі людзей лячыцца не ў лазню, а да мурашніка.
    А вынік быў бы такі ж, нулявы або шкодны.
    Каб змагацца з праблемамі, трэба ведаць іх сапраўдныя прычыны.
  • Жвір
    02.08.2026
    ., Ізноў Лукашэнка! Ні жыць, ні думку выказаць без яго ня можаце. :))
    Дык вось, ведайце й не сумнявайцеся, чым больш чалавек прамаўляе гэтае слова "Лукашэнка", тым чарнейшая ў яго карма. Уласна, пра Лукашэнку я паслухаў, ад мане, як гарох адскочыла, а вось карме вашай прыляцела, дапамажыце ёй ! 🙏
  • .
    02.08.2026
    Ягоны "аналіз" кавіду - ўдалая аналогія вашага па клімату. Тым больш для чытачоў у беларускім кантэксце. Ведаў бы лепшую простую - прывёў бы. У сутнасць глядзіце, а не на прозвішча.

    "Карма" тут не пры чым. Яшчэ "памяць вады" з каналу РЕНТВ прыгадайце.
    Вось так заўсёды: калі чалавек не жадае разглядаць сутнасць, ён і ў камунікацыі ўключае дурня, "не разумее", пераводзіць стрэлкі, смяецца сам з сабою і г.д.
  • Жвір
    02.08.2026
    ., Дык няма ў вас сутнасьці, Лукашэнка ёсьць, а сутнасьці няма. Вы што адмаўляеце, кліматычныя зьмены, як калектыўную карму чалавецтва ? Гэта немагчыма адмовіць, бо гэта факт - на захадзе Еўропы віруюць пажары !
  • .
    02.08.2026
    Гэта не "карма" або "дурная мітусня", а прамыя наступствы гаспадарчай дзейнасці.
    І чаму ў Еўропе наступствы летам мацней, я растлумачыў вышэй. Кіламетры ўплываюць, а не карма і размовы з мурашамі.
    Наступствы агульныя для чалавецтва, няма ў вас "сваёй планеты", асобнай.
  • Жвір
    02.08.2026
    ., Ёсьць у мяне асобная плянэта ! і не адна... І я ёсьць на кожнай з мноства сваіх плянэт адначасова, у розных узростах, жыву, а на пэўных зь іх я яшчэ не нарадзіўся, зато на іншых ужо памёр. Разумееце ? Не ? Ну, я ж казаў, што магу камунікаваць і з елкай, і з мурашом... Яны таксама не разумеюць, але хоць і не спрачаюцца, проста вераць на слова, і ўсё...
  • .
    02.08.2026
    Ага, чуў ужо такое. "Идущий к реке".
    "Я в своём познании настолько преисполнился, что я как будто бы уже сто триллионов миллиардов лет проживаю на триллионах и триллионах таких же планет, понимаешь, как эта Земля." і г.д.
  • Алік
    01.08.2026
    а у нас мясцовыя улады усюды стараюцца выпраставаць ручаі і невялічкія рэчкі, зрэзаць кусты і загараць , зрабіць поле. Праз гэта вада паніжаецца у калодзісях. Нядаўна быў у месцы дзе прайшло дзяцінства, там у ручаі у два разы меней вады цячэ. Дзе розум? Трэбы затрымліваць ваду у краіне
  • .
    02.08.2026
    Акрамя меліярацыі, моцна ўплываюць артэзіянскія свідравіны (дзе яны ёсць) і ўсё тыя ж змены клімату.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць