Нерухомасць44

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?

Такія абмеркаванні цяпер ходзяць у сферы, хаця сам банк афіцыйна нічога пакуль не анансаваў.

У сферы нерухомасці пагаворваюць, што Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэчнае крэдытаванне з унікальнымі ўмовамі.

Эксперт рынку нерухомасці Мікалай Тукін дзяліўся, што гэта іпатэка будзе для пакупкі новага жылля ў забудоўшчыка — пад 1% на першыя два гады. А пасля нібыта стаўка складзе 15%.

Іншая экспертка Наталля Літоўская піша, што, з яе інфармацыі, Беларусбанк сапраўды рыхтуе нейкую прапанову, дэталі будуць вядомыя, хутчэй, у дзясятых чыслах жніўня.

Літоўская мяркуе, што калі гараджанам сапраўды дадуць магчымасць будавацца пад маленькі працэнт, то забудоўшчыкі падымуць цэны, а другасны рынак страціць палову кліентаў.

«Калі танны крэдыт распаўсюдзяць і на другаснае жыллё — прывітанне, бабушатнікі па $2500», — разважае эксперт.

Сам Беларусбанк планаў аб іпатэцы пакуль не анансаваў.

Каментары4

  • То ли осел, то ли подишах..
    03.08.2026
    Доверие к лукавому политесу исчезает и как , цветочки, люди отказываются за это голосовать своим рублем. Для продолжения притока денег в недвигу, а равно в карманы лукавой клики, а других инструментов и для сохранения денег сегодня нет,придумали этот лохотрон.
  • Ясна
    03.08.2026
    гэта іпатэка будзе для пакупкі новага жылля ў забудоўшчыка/
    Ясна, значыць людзі перасталі купляць новабудоўлі ў застройшчыка па гэтых шалёных цэнах. Дзяржава спрабуе дапамагчы застройшчыкам.
  • х
    03.08.2026
    Ясна, застройщики - это шваль, которая Лукашенко удачно ездит по ушам в хоккейной раздевалке)))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць