Свет22

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны

Усе аўтамабілі, якія больш за суткі заставаліся на нейтральнай паласе каля латвійскага пункта пропуску Патэрніекі (з беларускага боку — Грыгароўшчына), у выніку былі аформлены і прапушчаны на тэрыторыю ЕС, паведаміў канал Infotrans Media Belarus.

Рух праз адзіны працоўны пераход на беларуска-латвійскай мяжы быў прыпынены ўвечары 31 ліпеня. Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тэхнічным збоем, аднак крыніцы Infotrans Media Belarus сцвярджаюць, што ўсе сістэмы працуюць, а суседняя краіна закрыла мяжу ў ручным рэжыме.

Далейшы лёс пераходу будзе вырашацца ўладамі: у панядзелак, 3 жніўня, Сейм Латвіі правядзе пасяджэнне, дзе абмяркуе будучы рэжым працы мяжы.

У апошні час Латвія адчула рост міграцыйнай плыні з боку Беларусі. На гэтым фоне суседняя Літва ўжо анансавала магчымае з'яўленне пагранічных пастоў на дарогах з Латвіяй, каб перахопліваць нелегальных мігрантаў.

Каментары2

  • Кітай, Трамп, Зянон, Марыя К. маюць рацыю
    02.08.2026
    Зянон і мы нацыяналісты антыімперыялісты ужо 5 год кажам : ЭЗ- АБЛОГА працуе толькі на драпежную імперыю!! Таму Кітай, Трамп, Зянон, Марыя К. маюць рацыю (а левакі не), і дзеля нас літвінаў-беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага
  • Жора
    03.08.2026
    "лёс мяжы" вызначаны, мяжа будзе ў тым жа месцы. Спадзяюся, ані латышы не збіраюцца захопліваць Беларусь і рухаць мяжу, ані рэжым Лукашэнкі Латвію. А вось памяць пра тое як пры масавых рэпрэсіях брамку ў гета замкнулі з латыскага боку будзе жыць доўга.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць