Свет1818

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне

Дзяржаўная расійская карпарацыя «ВЭБ.РФ» звольніла свайго шматгадовага галоўнага эканаміста Андрэя Клепача пасля яго рэзкага выступу з крытыкай эканамічнага курсу краіны. Паводле даных The Bell, кіраўнік дзяржкарпарацыі Ігар Шувалаў прыняў рашэнне пра звальненне пасля «званка зверху».

Прычынай рэакцыі ўладаў стаў даклад Клепача на сесіі Мікіцкага клуба Маскоўскай біржы, на які пасля публікацыі ў выданні The Moscow Times звярнулі ўвагу шматлікія медыя. У сваім выступе эксперт заявіў, што Расія жыве ілюзіямі і няўхільна адстае ў тэхналагічнай і эканамічнай гонцы.

Закранаючы тэму вайны і санкцыйнага ціску, Кляпач адзначыў, што Расія не зможа перамагчы ў зацяжным канфлікце.

«Мы ў гэтай вайне на знясіленне не выйграем канкурэнцыю. У нас ёсць ілюзія, што там усё рухне. Не рухнула і не рухне. У нас нарастаюць выдаткі», — сказаў эканаміст.

Ён дадаў, што расійская эканоміка прайграе канкурэнцыю не толькі ЗША і Кітаю, але «ў чымсьці прайграе і Украіне».

Паводле ацэнак Клепача, страты ад удараў Узброеных сіл Украіны па расійскай інфраструктуры, нафтагазавых і хімічных комплексах «ужо ператвараюцца ў заўважны макраэканамічны бар'ер росту». Сітуацыю пагаршае і жорсткая палітыка Цэнтрабанка РФ, а таксама пашырэнне амерыканскіх санкцый, праз якія Індыя і Кітай пачалі скарачаць закупкі расійскай нафты.

Найбольш рэзкай часткай дакладу стала папярэджанне пра магчымы сацыяльны крызіс, які эксперт параўнаў з падзеямі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і распадам СССР у 1991 годзе.

«Я веру, што Расія не разваліцца, але тое, што мы прыйдзем да сацыяльнага крызісу, я амаль упэўнены. Эканамічна мы не рухнем, але і наша адставанне будзе нарастаць з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць», — сказаў Кляпач.

Андрэй Кляпач займаў пасаду галоўнага эканаміста «ВЭБ.РФ» на працягу 12 гадоў, а да гэтага быў намеснікам кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ. Старэйшая навуковая супрацоўніца Берлінскага цэнтра Карнэгі Аляксандра Пракапенка называе яго адным з найлепшых макраэканамістаў Расіі, адзначаючы, што Кляпач і раней вылучаўся рэалістычнымі ацэнкамі, якія часта выклікалі незадаволенасць кіраўніцтва.

Каментары18

  • Alex
    17.08.2026
    Все правильно. Чем больше выкинут оставшихся относительно умных людей и чем быстрее на их место возьмут соловьевых-симонянов-киселевых-скабеевых, тем более отрицательным в раисси будет рост.
  • qwerty
    17.08.2026
    Не умом поразить тщился, — с достоинством ответил отец Кин. — Единственно, чего добивался, успеть в государственной пользе. Умные нам не надобны. Надобны верные. (c)
  • Дэжа вю
    17.08.2026
    Памятаю, як яны ўсе смяяліся, калі таксама адзін эканаміст сказаў, што ўварванне ў Крым - гэта новая парадыгма для Крэмленомікі, з абмежаваннем гандлю, рублем у 2-2.5 разы танней і залежнасцю ад Кітая ва ўсім.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць