Здарэнні1212

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Маладзёны вучыліся ў адной школе, і хоць Настасся паступіла ў Пінск, засталіся разам.

Глеб і Настасся. Фота тут і далей: сацсеткі Глеба

Увечары 12 жніўня мікрааўтобус з беларускімі турыстамі вяртаўся з высакагорнага курорта Гомісмта ў Грузіі. На 16‑м кіламетры дарогі ў бок Азургэці машына з’ехала з праезнай часткі, сарвалася ў цясніну і ўрэзалася ў дрэва. Чацвёра беларусаў загінулі. Сярод іх — 21‑гадовы Глеб Мельнік і ягоная 20‑гадовая нявеста Настасся Філюк з Брэста.

Гомісмта знаходзіцца ў грузінскім рэгіёне Гурыя, на вышыні 2755 метраў. Яго называюць «курортам у аблоках»: у яснае надвор’е адтуль відаць Чорнае мора, а аблокі ляжаць ніжэй за назіральныя пляцоўкі. Людзі падымаюцца туды, каб пабачыць захад сонца і вярнуцца з фатаграфіямі, на якіх здаецца, што стаіш вышэй за неба. Глеб і Настасся таксама ехалі туды па гэтыя ўражанні. Дадому яны ўжо не вярнуліся.

Калаж: «Наша Ніва»

Настасся вучылася на эканаміста, Глеб цікавіўся рыбалкай

Глеб і Настасся родам з Брэста, абое вучыліся ў сярэдняй школе № 28. Глеб быў на год старэйшы. Разам яны мінімум з лета 2023 года. На сумесных здымках у сацсетках — звычайнае жыццё маладой пары: прагулкі, пацалункі, абдымкі і ўсмешкі.

Нядаўна пара заручылася. У Грузію маладыя людзі паехалі на адпачынак.

Пасля школы ў 2023 годзе Настасся паступіла ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у Пінску — на факультэт эканомікі і фінансаў. У лютым 2025 года яна разам з іншай студэнткай прыехала ў родную школу, каб распавесці пра свой факультэт.

Глебу быў 21 год. У старэйшых класах школы ён двойчы ўдзельнічаў у міжнародным конкурсе па інфарматыцы. У яго інстаграме захаваліся школьныя фатаграфіі ў параднай кадэцкай форме.

Глеб — злева.

Ёсць там і кадры ў савецкай форме каля чыгуначнага вакзала Брэста. Яны былі зробленыя падчас гістарычнай рэканструкцыі абароны станцыі Брэст-Цэнтральны ў сакавіку 2022 года. Каля паўсотні ўдзельнікаў тады аднаўлялі падзеі чэрвеня 1941-га.

Глеб захапляўся страйкболам і рыбалкай. У беларускай суполцы рыбакоў ён рэгулярна пытаўся, дзе і на што цяпер ловіцца рыба. Хлопец лавіў на фідар, узімку правяраў стан лёду і шукаў у Брэсце жыўца.

Дарога, на якой пахне тармазамі

Паводле грузінскай пракуратуры, мікрааўтобус вылецеў з дарогі, зваліўся ў цясніну і сутыкнуўся з дрэвам. Чатыры пасажыры загінулі, 15 беларусаў атрымалі траўмы. Пацярпеў і сам кіроўца. Мясцовыя жыхары расказваюць, што на гэтым спуску нярэдка можна адчуць смурод перагрэтых тармазоў. Кіроўца мог перагрэць тармазы і пасля гэтага не даць рады кіраванню.

Следства вызначыла, што кіроўца не меў катэгорыі пасведчання, неабходнай для перавозкі такой колькасці людзей. Нягледзячы на гэта, ён вазіў замежных турыстаў. Мужчыну затрымалі і абвінавацілі паводле часткі 8 артыкула 276 Крымінальнага кодэкса Грузіі — парушэнне правіл бяспекі руху, якое прывяло да смерці больш як двух чалавек. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. 15 жніўня суд пакінуў яго пад вартай.

Паводле інфармацыі на 16 жніўня, з грузінскіх бальніц выпісалі ўжо 12 пацярпелых беларусаў, сярод іх пяцёра дзяцей. Яшчэ трое заставаліся пад наглядам медыкаў.

Акрамя Глеба і Настассі, ахвярамі аварыі сталі 38‑гадовы Сяргей і 55‑гадовая Жанна.

Целы загінулых прайшлі судмедэкспертызу ў Батумі. Паводле інфармацыі беларускага МЗС, спачатку на радзіму павінны рэпатрыяваць Настассю і Глеба. Пытанне планавалі вырашыць найбліжэйшымі днямі.

Месца ДТЗ у Грузіі

Каментары12

  • ..
    17.08.2026
    Людзі падымаюцца туды, каб пабачыць захад сонца і вярнуцца з фатаграфіямі, на якіх здаецца, што стаіш вышэй за неба. Глеб і Настасся таксама ехалі туды па гэтыя ўражанні.

    уражанні? ці фотаздымкі сябе любімага(май) на фоне?
  • Спадар
    17.08.2026
    Грузія гэта не Еўропа,там шмат карупцыі,яны амаль усе купілі права язды
  • ??
    17.08.2026
    .., что тут не так с комментаторами

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць