Культура

У Мінску пройдзе бясплатны музычны пікнік з беларускімі артыстамі

У апошнюю суботу лета.

У Мінску 29 жніўня пройдзе музычны пікнік Utka Day — аднадзённы фестываль з канцэртамі, лекцыямі, спортам, маркетам лакальных брэндаў і фудкортамі. Мерапрыемства адбудзецца адразу на трох пляцоўках каля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў»: у «Скверы», «Эха» і «Эха двары» (пр-т Незалежнасці, 95/5), піша Onliner.by.

Дзённая праграма працягнецца з 12:00 да 22:00. Уваход на яе будзе бясплатным, набываць білет або загадзя рэгістравацца не спатрэбіцца.

Галоўнай часткай Utka Day стане музыка. У праграме — маладая беларуская сцэна: ад мінскага хіп-хопу да інды-року.

На сцэне ў «Скверы» выступяць Loukii, «мінімаркет», Postoyanno, Saint Wenz, Alexey Krivdin і Wasssup. Арганізатары таксама абяцаюць сакрэтнага госця.

Паралельна ў «Эха Двары» пройдзе шматгадзінны дыджэй-сэт. Удзень музыка будзе суправаджаць розныя актыўнасці, а ўвечары пляцоўка ператворыцца ў танцпляцоўку пад адкрытым небам. Пры гэтым фестываль задуманы не толькі як музычнае мерапрыемства. Дзень пачнецца з прабежкі і заняткаў ёгай. У «Эха двары» правядуць квіз, танцавальны батл і майстар-клас па электрадэнсе ад Валеры Чвалава.

Таксама на тэрыторыі размесцяцца інтэрактыўная зона «Дружба», маркет беларускіх брэндаў і рамеснікаў, фудтракі.

Пасля гэтага Utka Day працягнецца ўжо платнай начной вечарынкай — з 22:00 да 04:00. Яе адкрые PILLIBERG, затым выступяць Zhоra Popkin і Trace Visv, RealLowly Pluto і ФРУКТ. Завершыць праграму сумесны сэт BRAVO і distortion808.

Для начной часткі спатрэбіцца асобны білет, ён каштуе 35 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць