Спорт1515

Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Бягуха Крысціна Ціманоўская і скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якія калісьці выступалі за Беларусь, на гэтым чэмпіянаце прадстаўлялі Польшчу, піша «Трыбуна».

Марыя Жодзік і Крысціна Ціманоўская

Крысціна Ціманоўская ўдзельнічала ў складзе зборнай Польшчы ў эстафеце 4х100 метраў. Спартсменкі скончылі яе з вынікам 43,15 і сталі трэцімі. Першымі былі брытанкі (42,05), а другімі швейцаркі (43,12).

Для Ціманоўскай гэта першы медаль на міжнародных спаборніцтвах падобнага ўзроўню з 2019 года. Тады яна, выступаючы яшчэ за Беларусь, выйграла два срэбраныя медалі (у бегу на 100 метраў і ў камандных спаборніцтвах) на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, а таксама стала пераможцай у бегу на 200 метраў на Універсіядзе ў італьянскім Неапалі.

Марыя Жодзік заваявала срэбра дзякуючы вышыні 1,95 метра, якую яна ўзяла з першай спробы. Золата тут узяла ўкраінка Яраслава Магучых (1,97), а бронзу — чарнагорка Марыя Вукавіч (1,95).

У мінулым годзе Жодзік заваявала аналагічную срэбную ўзнагароду на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў японскім Токіа. Там яе вынік быў на 5 сантыметраў лепшы, чым цяперашні, і яна толькі па колькасці спроб саступіла аўстралійцы Ніколе Оліслагерс, якая паказала той самы вынік.

Каментары15

  • Аналiтык
    16.08.2026
    Малайчынкi!
  • Беларус
    16.08.2026
    Ганаруся дзяўчынамі, якія старанна і шмат працавалі каб дасягнуць такога паспеху! Прыемна бачыць прыклад таго, што чалавек можа захаваць сумленне і дасягнуць высокіх вынікаў!
  • Заўзеем за нашых
    16.08.2026
    Вось за каго цяпер заўзець неабходна беларусам. Цікава колькі медалёў узялі чырвона зяленыя падпісанты ?

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль9

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы6

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ12

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Sofia, dotter till Volodar Glebovič. Дацкая каралева Сафія ўсё ж наша, менская княжна14

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць