Разам з украінцам Аляксандрам Салонскім бягуння была тры гады. Летась на Каляды ён зрабіў Крысціне прапанову рукі і сэрца ў Нью-Ёрку.

Але пасля кіношнай гісторыі з пярсцёнкам ад Tiffany у Цэнтральным парку Нью-Ёрка нешта пайшло не так. Зімой бягуння распавядала, што яны ўжо амаль ажаніліся — але ў апошні момант вырашылі перанесці вяселле на іншы час.

А калі вярнулася ў Варшаву, паведаміла ў блогу, што больш не плануе дзяліцца сваім асабістым жыццём. Але ж нарэшце не стрымалася. Крысціна прызналася, што яны з Аляксандрам разышліся некалькі месяцаў таму. А падзяліцца такой сумнай навіной з падпісчыцамі бягуння вырашыла, каб паставіць канчатковую кропку ў тых адносінах.
«Гэта былі тры гады. Вельмі розныя. У іх было шмат добрага, шмат шчаслівых момантаў, але і шмат складанага. Я не трымаю зла. Праўда не трымаю. Я ведаю, што аддала гэтым адносінам усё, што магла. Канечне, я хацела большага. Хацела сям’ю, верыла ў яе і вельмі хацела, каб у нас усё атрымалася. Але ў нейкі момант прыйшлося прызнаць, што не атрымоўваецца. Адныя і тыя ж памылкі паўтараліся зноў і зноў. Мы спрабавалі, размаўлялі, пачыналі спачатку… Але ў нейкі момант стала зразумела, што проста кахання і жадання недастаткова».
Крысціна дадала, што прапанова рукі і сэрца ды планы пабрацца шлюбам у ЗША, хутчэй за ўсё, толькі паскорылі момант раставання.

Нагадаем, з украінцам Аляксандрам Салонскім Крысціна Ціманоўская пазнаёмілася ў 2023 годзе. Гэта быў даволі складаны для бягунні перыяд у асабістым жыцці. Яна з’ехала ад свайго мужа Арсенія Зданевіча, з якім была разам 10 гадоў — мужчына тады ўжо перастаў хаваць сваю каханку.
Амаль адразу пасля канчатковага разрыву Крысціна паляцела ў адпачынак у Грэцыю, дзе і сустрэла новае каханне. Курортны раман перарос у сур’ёзныя адносіны — Аляксандр, які збіраўся пераязджаць у ЗША, адклаў гэта для таго, каб застацца побач з каханай.
Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany
«Ён атрымаў польскае грамадзянства за 9 месяцаў»: Ціманоўская ў шоку ад таго, што яе былы муж вярнуўся ў Мінск
«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны
Муж Ціманоўскай хутка знайшоў ёй замену. Гэта гарачая ўкраінка, што любіць ню-фота і ненавідзіць Пуціна
«Зразумела, што вартая лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары