Грамадства2525

Беларусы накідалі зорцы «Універа» за паводзіны ў Мінску — а той бадай і не зразумеў за што

Стас Ярушын з серыяла «Універ» часта бывае ў Мінску, таму што працуе настаўнікам у тэлешоу «Фактор.by». У падарожжах расіянін не забывае трэніравацца, праз што і трапіў нядаўна пад хейт беларусаў — і добра, калі абышлося без штрафу.

Фота: yarushinstanislav / Threads

Ярушын апублікаваў у трэдсах фота з прабежкі ў Мінску. Да фота ён пакінуў такі подпіс:

«Мінск. Парк. Спорт. 3 км».

На здымку бачна, што Ярушын бяжыць не па сцежцы для пешаходаў, а па веладарожцы — хоць і тая, і другая абсалютна пустыя. Беларусы асудзілі такое парушэнне правілаў. Не дзіва, што Стас атрымаў багата незадаволеных каментароў.

Некаторыя з іх, аднак, былі стрыманыя:

«Стас, там на веласіпедах ездзяць, бяжы побач. У нас так не прынята».

«У нас па веладарожках не ходзяць і не бегаюць».

«Калі на скрыжаванні ў цемры спынішся, абавязкова ідзі на зялёнае, нават калі машын няма, у нас так не прынята».

Але шмат каго прабежка Ярушына па веладарожцы абурыла:

«Гэта табе не Масква, з'я*аў з веладарожкі».

«Цяпер бы ляшча за бег па веладарожцы».

«Ён бы яшчэ па трамвайных шляхах бегаў… Адкуль яны вылазяць?»

Некаторыя беларусы скарысталіся пастом Ярушына, каб выказаць усе эмоцыі датычна расіян, якія часам парушаюць правілы дарожнага руху ў нашай краіне:

«Я проста не магу зразумець, чаму расіяне вось проста вельмі імкнуцца ў Беларусі зрабіць не так, як належыць. Гэта наша краіна, вы ў гасцях. Няма сіл!

Мы не шумім, не кідаем смецце, не ездзім па тратуарах, не ходзім па веладарожках, не крычым па тэлефонах у грамадскіх месцах і шмат чаго яшчэ. Чаму так складана проста трымацца межаў прыстойнасці?»

Справа не толькі ў абурэнні каментатараў, бо Ярушын яшчэ і парушыў беларускія правілы дарожнага руху. Паводле пункта 17.1 правілаў, пешаход абавязаны рухацца па ходніках або пешаходнай сцежцы, і толькі калі іх няма, то па веладарожцы.

Таму за такія прабежкі магчыма атрымаць штраф ад 1 да 3 базавых велічынь — ад 45 да 135 рублёў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • ----
    16.08.2026
    мдя, калі парушае госць, а сорамна за каментатараў мне. Калі б вы хоць раз у жыцці бегалі, то ведалі б, што бегаць па бетоннай плітцы – найгоршы кашмар!!!Вашыя суставы дзякуй не скажуць! Ніколі не бегайце па бетоне! Лепей залезці на веладарожку, толькі асцярожна, саступаючы веласіпедыстам.

    Той выпадак, калі прага выглядаць у каментах правільнымі дайшла да таксічнасці.
  • Раварыст
    16.08.2026
    У дадзеным выпадку [Рэд. Выдалена] робіць тое, што зрабіў бы кожны нармальны чалавек на яго месцы - бяжыць па камфортнейшаму, мякчэйшаму пакрыццю, а не па камянюкам.

    Вядома ж, з улікам шчыльнасці руху і саступаючы сваечасова дарогу сустрэчным роварам.

    [Зрэдагавана]
  • Бомонд
    16.08.2026
    Роль мажора в "Универ" всё никак его не отпускает. А в реальной жизни штраф для этого персонажа пустяк и мелочь.

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць