Грамадства

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

У Беларусі за год з'явіцца 1550 дадатковых месцаў для дашкольнікаў. Два новыя дзіцячыя садкі ўжо працуюць, яшчэ шэсць адкрыюцца да канца снежня ў Брэсце, Мсціславе, Лепелі, Баранавічах, паведамляе СТБ.

Скрыншот відэа СТБ

Рэжым працы дзіцячых садкоў стараюцца зрабіць зручным для бацькоў.

«Толькі за першае паўгоддзе мы ўжо памянялі рэжым працы 31 групы. Як у бок павелічэння, напрыклад, з 10,5 да 12 гадзін, так і наадварот, часам у бок змяншэння — з 12 да 10,5 гадзін. Часам мяняецца пачатак часу працы групы. Напрыклад, група працавала з 7:30, але запатрабаваная была толькі з 8 раніцы, таму пераведзена з 8 раніцы да больш позняга часу працы, каб бацькі паспявалі закончыць сваю працу і вярнуцца, забраць дзіця з дзіцячага сада. Гэта пытанне на кантролі Міністэрства адукацыі», — кажа Альбіна Давідовіч, намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальніца аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

У некаторых садках ёсць кругласутачныя групы. У Мінску іх дзве — у дзіцячых садах № 406 і № 547. Хто туды можа трапіць?

«Неабходнасць у такой групе можа тлумачыцца не толькі графікам працы, але і якімісьці сямейнымі абставінамі. Напрыклад, мама адна выхоўвае дзіця і знаходзіцца ў судовым працэсе разводу. Ёй неабходна збіраць дакументы, яна можа пакінуць дзіця на нейкі кароткі перыяд у такой групе, потым зноў хадзіць у звычайную групу. Бабулі, дзядулі далёка ці іх увогуле, на жаль, няма. Мама адна, яна працуе ў гандлі, напрыклад. Працоўны дзень у яе да 22:00. Ну як? Суседзяў не хочацца абцяжарваць, хтосьці мала мае зносін, таму гэта выхад для мамы. У 21:00 дзеткі кладуцца спаць, і пасля 21:00 з імі знаходзіцца памочнік выхавацеля да раніцы», — расказвае Вікторыя Жыгалко, галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Яшчэ адзін запыт ад бацькоў — групы для малых да двух гадоў. Цяпер па краіне іх каля 500 і найбліжэйшым часам колькасць плануецца давесці да 600.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць