Спорт55

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету

Вялікую долю даходаў ёй прынеслі партнёрствы з рознымі брэндамі.

Фота: Robert Prange / Getty Images

Арына Сабаленка заняла 4‑е месца сярод самых багатых тэнісістаў у рэйтынгу Forbes. Яе даход за год ацанілі ў $36,1 млн (з іх $13,1 млн — прызавыя/выступы, $23 млн — па-за кортам).

28‑гадовая беларуска амаль два гады ўтрымлівае першы радок рэйтынгу WTA. У 2026 годзе яна ўжо выйграла тры турніры (Маямі, Індыян-Уэлс, Брысбен). Па-за кортам заключыла партнёрствы з Emirates, ювелірным брэндам Material Good, Stella Artois і не толькі.

З жанчын вышэй за Сабаленка ў рэйтынгу толькі Серэна Уільямс (як даходы за год ацанілі ў $40,1 млн).

На першым месцы сярод самых багатых тэнісістаў — Янік Сінер з даходам $58 млн за год, на другім — Карлас Алькарас з $53,7 млн.

Пасля Сабаленка на пятым месцы — Кока Гаўф з $35,5 млн, на шостым — Новак Джокавіч з $30,2 млн, на сёмым — Цынвэнь Чжэн з $22,6 млн, на восьмым — Іга Свёнтэк з $20,5 млн, на дзевятым — Аляксандр Звераў з $18,7 млн, а замыкае дзесятку Алена Рыбакіна з $17,4 млн.

Упершыню ў гісторыі рэйтынгу жанчын у топ-10 больш, чым мужчын (6 супраць 4).

Каментары5

  • Ну
    30.08.2026
    Давід, "прыйшлося"? Тыпу без гэтага жыцця б не было і ў яе не было выбару?
  • Кол
    30.08.2026
    Ну, жыць было б добра аферысту, які атрымліваў амаль усё, што зарабляла тэнісістка, а зьмяніць сітуацыю было ніяк, у прахіндзеяў усё разьлічана й схоплена.
  • багаты выбар у..
    30.08.2026
    Жвір, чаму не выйсці замуж вам за любімую Арыначку? будзеце жыць багата, не тое, што зараз... хаця... любімая Сьвета можа ўжо па-багачэ будзе

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць