Усяго патроху22

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана

Гэты від практычна знік у Заходняй Еўропе.

Фота: Прыпяцкі нацыянальны парк

У нацпарку «Прыпяцкі» зафіксавалі некалькі відаў рэдкіх кажаноў. Каб назіраць за ім, выкарыстоўвалі сучасныя ультрагукавыя дэтэктары, расказалі ў запаведніку.

За палявы сезон удалося запісаць больш за 18 тысяч эхалакацыйныя сігналаў. У кожнага віду кажана сігналы маюць свае частотныя характарыстыкі.

Навукоўцы адлоўліваюць кажаноў з дапамогай спецыяльных павуцінных сетак, якія бяспечныя для жывёл.

Цяпер у нацпарку пацверджана жыве 10 відаў рукакрылых з 19, якія сустракаюцца ў Беларусі.

Спецыялістам трапіліся тры унікальныя віды з Чырвонай кнігі — шыракавушка еўрапейская, малая вячэрніца і начніца Бранта.

Фота: Прыпяцкі нацыянальны парк

Шыракавушка — вельмі рэдкі від, які практычна знік у Заходняй Еўропе, бо яму патрэбны адмысловыя ўмовы для пражывання — старыя, малапарушаныя лясы, дзе шмат дуплаватых дрэў і адпластаванай кары. У нацпарку акурат ёсць такія ўмовы.

Каментары2

  • Стрэс
    30.08.2026
    Сетка бяспечная для жывёл. Гэтыя ні рыба і нават ні птушка.
  • Жвір
    30.08.2026
    У мяне на Пцічы, на вуліцы, каля хаты, круцяцца два кажаны, каторы ўжо год запар. Толькі Сонца скоціцца да паверхні вадаёму, жамяра пачынае таўчыся над дарогай, і яны зьнекуль з'яўляюцца й круцяцца, аж да сканчэньня шэрай гадзíны, калі робяцца ўжо нябачнымі воку.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць