Здарэнні22

У Краснадары шматдзетны беларус папрасіў расіяніна не мацюкацца. Але так няўдала, што той ударыўся патыліцай аб сметніцу і памёр

П'яны расіянін абазваў беларуса «чортам» — і пачалося.

У Краснадары суд вынес прысуд 47‑гадоваму беларусу Паўлу Янкевічу, які прыехаў у Расію на вахтавую працу — дэмантаваць будаўнічыя рыштаванні ў аэрапорце. Яго асудзілі на 2 гады 11 месяцаў калоніі строгага рэжыму за смерць расіяніна, з якім ён паспрачаўся ноччу каля гасцініцы для рабочых.

У ноч здарэння беларус прачнуўся ад крыкаў і лаянкі — расіянін Барысаўскі быў моцна п'яны і роў на ўсю вуліцу. Янкевіч выйшаў і папрасіў яго суцішыцца, каб той не будзіў людзей перад працоўным днём.

Той не паслухаўся, а потым абазваў беларуса «чортам». У адказ Янкевіч ударыў яго рукой па твары — Барысаўскі страціў раўнавагу, упаў і стукнуўся патыліцай аб металічны смеццевы кантэйнер.

Экспертыза паказала: менавіта ўдар рукой (а не ўдар аб кантэйнер) выклікаў крывацёк пад мазгавымі абалонкамі, ад чаго праз некалькі гадзін наступіла смерць. Янкевіч і яго знаёмыя спрабавалі рэанімаваць пацярпелага — рабілі масаж сэрца, штучнае дыханне, выклікалі хуткую, якая ехала больш за дзве гадзіны. Выратаваць чалавека не ўдалося.

Сам Янкевіч сваю віну прызнаў толькі часткова: удар нанёс, але не меў намеру прычыніць цяжкую шкоду здароўю і не думаў, што ад аднаго ўдару чалавек можа памерці.

Суд, аднак, кваліфікаваў дзеянні як наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што па неасцярожнасці прывяло да смерці (ч.4 ст.111 КК РФ). Сярод змякчальных абставін — трое малалетніх дзяцей у Янкевіча, амаральныя паводзіны загінулага як прычына канфлікту і тое, што беларус аказваў дапамогу пацярпеламу.

Каментары2

  • Vij
    17.08.2026
    Чаго ж няўдала?

    [Зрэдагавана]
  • Крынж
    17.08.2026
    Гэта ўсе прадзелкі брытанскага агента count Binface, а беларус не вінаваты.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць