Свет33

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко

Пры званку ў 911 прагучала слова «перадазіроўка».

Хейдэн Панецьер і Уладзімір Клічко

Паводле крыніц выдання TMZ, актрысу знайшла мёртвай сяброўка ў доме ў Грынвіле, штат Паўднёвая Караліна. Званок у службу 911 паступіў у нядзелю а 13:51 па мясцовым часе. У аўдыязапісу выкліку гучыць слова «перадазіроўка» (overdose), а таксама паведамленне пра тое, што пацярпелай робяць сардэчна-легачную рэанімацыю.

Невядома, ці менавіта хлопец Панецьер Браян Хікерсан, з якім яна перыядычна сустракалася, тэлефанаваў у экстранныя службы.

Аднак ажывіць Панецьер не ўдалося. У 14:32 канстатавалі яе смерць.

Паводле паліцыі, першасных прыкмет гвалту не выяўлена, абставіны смерці не выглядаюць падазронымі.

Раней актрыса публічна прызнавалася, што змагалася з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, а таксама з дэпрэсіяй.

Хейдэн Панецьер стала вядомая дзякуючы ролі Клэр Бэнэт у серыяле «Героі», а таксама здымкам у «Нэшвіле», франшызе «Крык» і фільме «Памятай Тытанаў».

Акрамя кінакар'еры, актрыса прыцягвала ўвагу грамадскасці сваімі стасункамі з украінскім баксёрам Уладзімірам Клічко.

Пара пачала сустракацца ў 2009 годзе, праз чатыры гады абвясціла пра заручыны, а ў 2014‑м у іх нарадзілася дачка Кая. Пасля расстання бацькоў у 2018 годзе дзяўчынка засталася жыць з Уладзімірам Клічко.

Каментары3

  • čoms
    17.08.2026
    R.I.P
  • Шкада дзяўчынку
    17.08.2026
    У 12 год вельмі балюча хаваць маці, падлеткі перажываюць страты цяжэй за дзяцей і дарослых.
  • Txt
    18.08.2026
    Перадазіроўка можа быць і лекамі і снатворным і гд.
    Ў свой час вельмі вядомая зорка Галівуду Джудзі Гарленд памерла ў 47 гадоў ад перадазірўкі лекамі - барбітуранты.
    Адносна нядаўна была навіна пра вядомую фотамадэль якая так сама памерла ў 30 гадоў ад перадазіроўкі антыдыпрысантаў.
    Шкада жанчыну. Шкада ўсіх маладых.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць