Ежа11

Модная цяпер матча можа стаць дэфіцытнай праз змену клімату

Матчу часта дадаюць у напоі і дэсерты.

Фота: veg.harmony.cafe / Instagram

Змена клімату пагражае матчы — традыцыйнаму японскаму чаю, які стаў папулярным ва ўсім свеце. Больш цёплыя ночы і нестабільныя вясеннія тэмпературы ў Японіі зніжаюць ураджайнасць і псуюць характэрны смак умамі, піша NewScientist.

Прэміяльны тэнча (чайны ліст, які вырошчваюць у цені і мелюць у матчу) лепш за ўсё развіваецца вясной пры дзённых тэмпературах 20—25°C з прахалоднымі начамі — менавіта перапад тэмператур дапамагае фармаванню амінакіслот, якія даюць смак умамі. Аднак веснавыя тэмпературы ў рэгіёне Кіёта-Удзі (радзіме найлепшай матчы) выраслі на 0,6—1°C за апошнія 100 гадоў. Спякота таксама ўзмацняе выпрацоўку катэхінаў — горкіх ахоўных злучэнняў расліны.

Навукоўцы пачалі выкарыстоўваць геномную селекцыю, каб выяўляць прыкметы цеплаўстойлівасці ў саджанцаў на значна больш ранняй стадыі, не чакаючы іх даспявання. Гэта ўжо ўкараняецца ў японскія праграмы селекцыі чаю. Аднак метад не ідэальны: па ДНК не заўсёды можна дакладна прадказаць уласцівасці расліны, а існыя геномныя базы даных пакуль невялікія. Спецыялісты падкрэсліваюць, што мэта геномнага аналізу — не замяніць палявыя выпрабаванні, а дапамагчы загадзя адсеяць менш перспектыўныя расліны перад доўгімі шматгадовымі выпрабаваннямі.

Ёсць асцярогі, што ўстойлівасць да спякоты можа адбіцца на смаку матчы, але вучоныя лічаць гэтага рызыку невысокай — выразнай генетычнай сувязі паміж цеплаўстойлівасцю і горыччу пакуль не выяўлена. На іх думку, можна адначасова селекцыянаваць расліны і на ўстойлівасць да цяпла, і на добры смак.

Але канчатковыя вынікі пакажа толькі час.

Каментары1

  • Разыходзімся
    02.08.2026
    Модная сярод нейкіх соевых канфармістаў, якія робяць з сябе хіпстэраў.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць