Свет142142

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт

Ён пачуў акцэнт і пачаў выкрыкваць універсальныя абразы: «Spi***dalaj do Ukrainy».

Скрыншот відэа

Каля Rondo ONZ у цэнтры Варшавы адбылося нападзенне на дзяўчыну з Беларусі, піша «Рэальная Варшава».

Паводле слоў пацярпелай, падчас тэлефоннай размовы незнаёмы мужчына крыкнуў ёй: «Адыдзі, карова». Спачатку яна не зразумела, што звяртаюцца менавіта да яе. Калі дзяўчына саступіла дарогу і па-польску сказала, што не зразумела, што мужчына звяртаўся да яе такім чынам, ён пачуў акцэнт і пачаў выкрыкваць універсальныя абразы: «Spi***dalaj do Ukrainy».

Дзяўчына дастала тэлефон і адказала, што яна беларуска. Пасля гэтага мужчына назваў яе «рускай шматай», падбег і ўдарыў па твары. У гэты момант запіс абарваўся.

Пацярпелая выклікала паліцыю, спрабавала дагнаць нападніка і прасіла мінакоў дапамагчы яго затрымаць, але ніхто не ўмяшаўся, і мужчына збег.

Дзяўчына падала заяву ў паліцыю і перадала відэазапіс, на якім добра бачны твар нападніка. Паводле яе слоў, з моманту звароту яна пакуль не атрымала ніякай інфармацыі пра ход расследавання.

Каментары142

  • Лепей не будзе
    31.07.2026
    Такіх інцыдзентаў будзе толькі больш станавіцца. Раю ўсім беларусам у Польшчы пачаць шукаць новаю лакацыю пакуль не позна.
  • Няма кейсаў
    31.07.2026
    Праваабаронцы, Вясна, БХК, Дысідэнты, Байсол, Партызанка, Вольныя, Дом правоў чалавека і іншыя, ці будзе хоць заява з асуджэннем гвалтоўнага цкавання беларусаў і ўкраінцаў у дэмакратычнай Еўропе?
  • Жвір
    31.07.2026
    Можа варта перадаць гэтае відэа ў еўрапарлямант, у адпаведныя камісіі ? Туску даслаць таксама не зашкодзіла б...
    І Пазьняку яшчэ,.. чаму ён маўчыць ? У яго няма акцэнту, дык і ўсё добра, няма праблемы ?

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць