Грамадства66

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Ёсць версія, што кватэру Ганны Келер і расійскага мытніка Уладзіміра Грамыкі проста хавалі ад расійскіх сілавікоў.

Ганна Келер. Фота: фэйсбук

Ганна Келер — вядомая мінская адвакатка. Яна працуе з 2000 года і перадусім спецыялізавалася на сямейных справах, займалася разводамі. У 2016 годзе Келер балатавалася ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі Гайдукевіча, але ўрэшце знялася з выбараў. Кандыдаткай тады запісалі і яе дачку Мілену, якой тады было 22 гады.

Ганна Келер (злева) і яе дачка Мілена Келер. Фота: фэйсбук

Як аказалася, у жыцці самой Ганны Келер разыгралася сямейная драма. У чэрвені 2020 года беларуская адвакатка выйшла замуж за расійскага мытніка Уладзіміра Грамыку. Той займаў хлебную пасаду начальніка аддзела Выбаргскай мытні Расіі — на мяжы з Фінляндыяй.

Шлюб аформілі ў Беларусі. Праз некалькі месяцаў пара набыла аднапакаёвую кватэру ў Выбаргу плошчай 42,3 кв. м. Жылі яны ў розных гарадах: Келер працавала ў Беларусі і перыядычна наведвала мужа, яны разам планавалі рамонт і будучы пераезд у гэтую кватэру.

Прыкладна з 2021 года ў Грамыкі склаліся блізкія адносіны з нейкай Святланай Філенка (Сянько). У 2023 годзе ў мытніка ўзніклі праблемы па службе, ён пачаў выпіваць, а Філенка з чэрвеня па снежань 2023‑га часта бывала ў яго кватэры, дзе яны абмяркоўвалі сітуацыю на працы. Урэшце Грамыка выехаў жыць па розных адрасах у знаёмых, а ключы ад выбаргскай кватэры пакінуў Святлане — «прыглядаць» за жыллём.

25 снежня 2023 года ён звольніўся з мытні на пенсію, а на наступны дзень аформіў на Філенка генеральную даверанасць — фармальна, каб яна займалася яго пенсійнымі справамі, пакуль ён сам не збіраўся быць у Выбаргу.

10 студзеня 2024 года Філенка, дзейнічаючы па гэтай даверанасці ад імя Грамыкі, «прадала» яго сумесную з Келер кватэру сваёй маці — пенсіянерцы Марыі Сянько. У дагаворы была фармулёўка, што на момант продажу Грамыка ў шлюбе не быў — што не адпавядала рэчаіснасці.

18 сакавіка 2024 года Грамыку затрымалі сілавікі — у рамках крымінальнай справы за атрыманне хабараў, — і яму абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Менавіта ў гэты перыяд, пакуль ён знаходзіўся пад следствам і арыштам, і выявілася, што кватэра ўцякае з рук сям'і. Неўзабаве пра гэта даведалася і Ганна Келер — з тэлефоннай размовы з мужам.

Грамыка і Келер падалі ў суд, настойваючы, што ніякай згоды на продаж не давалі, а Філенка скарысталася даверанасцю ў сваіх інтарэсах.

Але Філенка і яе маці выставілі сустрэчны пазоў з зусім іншай версіяй: маўляў, увосень 2023‑га Грамыка, пабойваючыся крымінальнай адказнасці, сам папрасіў Філенка аформіць дзве фіктыўныя здзелкі — па гэтай кватэры (на маці Філенка) і па яшчэ адной, трохпакаёвай кватэры (на сваю сястру Ларысу), каб фармальна вывесці маёмасць з-пад магчымага арышту ў крымінальнай справе. Паводле іх слоў, сястра Грамыкі была ў курсе і нават дзякавала Філенка за «дапамогу».

Суд вывучыў абедзве версіі і прыйшоў да прамежкавай высновы. Здзелку па спрэчнай кватэры (маці Філенка) суд прызнаў фіктыўнай. Гэтую здзелку прызналі несапраўднай, а права ўласнасці аднавілі за Уладзімірам Грамыкам.

А вось па другой кватэры — той, што перайшла сястры Грамыкі, Ларысе, — доказаў фіктыўнасці не знайшлі. Кватэра засталася ва ўласнасці Ларысы Грамыка.

Што да самога былога мытніка, то яму прысудзілі 9 гадоў калоніі строгага рэжыму. Суд вырашыў, што Уладзімір Грамыка браў хабары ад кіроўцаў за тое, каб не даглядаць іх аўтамабілі. Ці застаўся ён у шлюбе з Ганнай Келер, невядома.

Каментары6

  • Сяргей
    31.07.2026
    Дзе яна "вядомая"?
  • партия жуликов и воров
    31.07.2026
    НН не доработала: муж (или они уже в разводе) дочери адвокатки Милены - Александр Косач, экс-помощник "депутата" Олега Гайдукевича. Этот самый Косач приговорен к 8,5 года колонии за мошенничество.
    Он занимал деньги под предлогом ведения концертной деятельности и строительства объектов недвижимости. С сентября 2016 по февраль 2019 год он обманул трех человек, злоупотребил доверием еще трех и завладел 700 тыс. долларов. Плюс фигурант дела о взятках, типа там решали вопросы по поводу строительства и выделения земли. Косач вместе со знакомым склонял директора одной из фирм передать им 1,8 миллиона долларов за положительное решение о выделении участка под строительство жилого дома.
  • бабруйчанін
    31.07.2026
    Ання Келер вядомая????? беларуская?????? адвакатка....

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць