Аўто77

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў

Выступаючы на мітынгу ў у Лас-Вегасе, Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай і кпінамі на ўладальнікаў электрамабіляў, абвінаваціўшы іх у псіхічнай непаўнавартасці.

Маск паказвае «Тэслу» Дональду Траму. Фота: Getty Images

Распавядаючы сваім прыхільнікам пра нібыта скасаваны ім «электрычны мандат», Трамп перайшоў да абраз у бок кіроўцаў экалагічнага транспарту.

«Едзеш у электрамабілі… у іх хвароба, ведаеце, гэта хвароба, — заявіў Трамп са сцэны. — Яны едуць і разумеюць, што акумулятар садзіцца, і пачынаюць думаць пра гэта, калі ён запоўнены яшчэ на тры чвэрці. Вы едзеце па шашы і бачыце знак: «Зарадная станцыя, стрэлка ўправа, 89 міль». Гэтыя людзі — вар'яты».

Пры гэтым Трамп іранічна згадаў свае адносіны з кіраўніком Tesla Іланам Маскам, зазначыўшы: «Я адмяніў мандат. Не хачу пра гэта казаць, бо Ілан быў ад мяне не ў захапленні, але я мусіў гэта зрабіць. Мы любім Ілана».

Ён таксама з гонарам заявіў, што доля электракараў на амерыканскім рынку складае ўсяго 7%, дадаўшы, што ЗША валодаюць «60% сусветнай нафты і газу, уключаючы Венесуэлу».

Трамп лічыць, што прасоўванне экалагічнага транспарту звязана з «радыкальнымі левымі» і дэмакратамі. А Трамп апелюе да свайго базавага электарату — работнікаў традыцыйнага аўтапрама і прадстаўнікоў нафтагазавага сектара, дэманструючы падтрымку бензінавым рухавікам і прамысловаму кансерватызму.

Каментары7

  • электра
    06.08.2026
    боже, яке кончене
  • Псіхолаг
    06.08.2026
    Адэкватны неадэкват альбо неадэкватны адэкват.
  • Глядзіце перакладчыка Нік Галавін
    06.08.2026
    Трамп прыкалваецца (жартуе), нн: "Траса абрынуўся з крытыкай і кпінамі".
    Глядзіце перакладчыка Нік Галавін, які выдатна валодае англійскай мовай і ўмее прафесійна перакладаць з інтанацыяй.
    Ці самі вывучыце мову і глядзіце арыгіналы выступаў.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць