«Мы выдатна разумеем, што краіны Захаду зрабілі стаўку на працяг канфлікту», — заявілі ў расійскім замежнапалітычным ведамстве.

Расіі неабходна быць гатовай да працяглых баявых дзеянняў, паколькі Еўропа, на думку Масквы, у найбліжэйшай перспектыве не дазволіць урэгуляваць украінскі канфлікт. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Расіі Радзіён Мірошнік.
«Мы выдатна разумеем, што краіны Захаду зрабілі стаўку на працяг канфлікту. Яны адмаўляюць магчымасць мірнага ўрэгулявання. Усе спробы весці дыялог натыкаюцца на непрымірымае жаданне еўрапейцаў сарваць любыя магчымасці для дасягнення дамоўленасцей. Зламаць гэтую тэндэнцыю ў найбліжэйшай перспектыве наўрад ці атрымаецца. Еўропа працягне фінансаваць Украіну. І з нашага боку павінна быць гатоўнасць да дастаткова працяглых баявых дзеянняў, але з прадуманай стратэгіяй», — сказаў дыпламат.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары
ну-ну, СВА ўжо прадумалі, усё па плане)