У апошні час ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Фота: Alessio Morgese/NurPhoto via Getty Images
Чэмпіён свету па футболе Франка Барэзі памёр на 67‑м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Мілана».
Прычыны смерці не паведамляюцца. Паводле звестак СМІ, у апошні час ён змагаўся з цяжкай хваробай.
Барэзі ўсю сваю кар’еру абараняў колеры «Мілана» — з 1978 па 1997 год.
У складзе «расанеры» ён заваяваў вялікую колькасць трафеяў: шэсць тытулаў чэмпіёна Італіі, чатыры Суперкубкі краіны, а таксама па тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў і Суперкубку УЕФА.
У складзе зборнай Італіі Барэзі выйграў чэмпіянат свету 1982 года, заваяваў сярэбраныя медалі ЧС-1994 і бронзавыя медалі ЧС-1990 і Еўра-1988.
Каментары