Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall
Такія варыянты, як гэтая пяціпакаёвая кватэра агульнай плошчай больш за дзвесце квадратных метраў з велізарнай тэрасай, заўсёды прыцягваюць увагу. Яе выставілі на продаж у адным з дамоў жылога комплексу «Маяк Мінска» каля Нацыянальнай бібліятэкі і гандлёвага цэнтра Dana Mall. Гэта жытло з разраду не для ўсіх, але яно абавязкова знаходзіць свайго пакупніка, піша Realt.

Гэта дом № 3 на вуліцы Пятра Мсціслаўца. Усяго ў ім 25 паверхаў, а пабудаваны ён у 2015 годзе, трохі больш за дзесяць гадоў таму. Да папулярнага ТЦ Dana Mall — каля 700 метраў, да станцыі метро «Усход» і Нацыянальнай бібліятэкі — трохі менш за кіламетр. На такой жа адлегласці і яшчэ адзін гандлёвы цэнтр — «Першы Нацыянальны гандлёвы дом», дзе прадаюць самыя розныя беларускія тавары.

Хоць дом пабудаваны ўжо больш за дзесяць гадоў таму, пад'езды ў ім выглядаюць па-ранейшаму ахайна.

На другім паверсе прадаецца тая самая кватэра. Яе агульная плошча — 216 квадратных метраў, а жылая — 102 квадраты.
Гэта кватэра выканана па індывідуальным дызайнерскім праекце.



У кухні, сумешчанай з гасцінай, арганізавана абедзенная зона, а таксама ёсць прастора для адпачынку.
У спальні стаіць вялікі ложак, а плюс да гэтага ёсць выдзеленая працоўная зона. Тут жа — уласны ванны пакой і ёмістая гардэробная.





Гэта кватэра незвычайная яшчэ і тым, што тут тры дзіцячыя пакоі. У кожным дзіцячым пакоі ёсць паўнавартаснае спальнае і працоўнае месца.




У сумешчаным санвузле ўсталявана джакузі або душавая. Асобны пакой — пральня. Там усталяваны пральная і сушыльная машыны.

Ну і асобная фішка гэтай кватэры — абсталяваная тэраса з навесам.


Каштуе такая кватэра, якая сваімі прасторамі больш нагадвае загарадны дом, 1 780 000 рублёў, гэта каля 616 тысяч даляраў і 2 851 даляраў за квадрат па курсе.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары