Свет66

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране

Паводле незалежных медыя, мэтай атакі быў галоўнакамандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі РФ генерал Аляксандр Чайко, якога вінавацяць у ваенных злачынствах, але ў расійскіх дыпламатаў іншая версія.

МЗС РФ упершыню дало афіцыйны каментарый адносна выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi, у выніку якога 5 чалавек загінулі і 19 атрымалі раненні.

Паводле заявы пасольства РФ у Італіі, мэтай «кіеўскіх тэрарыстаў» была спроба запужаць італьянцаў, якія працуюць у Расіі.

«Зразумела, што, плануючы тэракт у адным з найлепшых італьянскіх рэстаранаў Масквы, кіеўскія тэрарысты хацелі напалохаць італьянцаў, якія працуюць у Расіі, паказаць ім, што яны таксама пад прыцэлам і могуць у любы момант стаць наступнай ахвярай падлюг», — піша пасольства Расіі ў Італіі.

Расійскія дыпламаты заяўляюць, што «толькі дзякуючы пільнасці і самаадданай вернасці свайму прафесійнаму абавязку супрацоўніка расійскай службы бяспекі не пацярпелі шэф-кухар з Неапаля К. Альф’еры і члены яго каманды».

Таксама яны даюць афіцыйныя лічбы: «На жаль, не абышлося без ахвяр. Загінулі пяць чалавек, сур'ёзныя калецтвы атрымалі 19 наведвальнікаў рэстарана».

«Цяпер стала ўжо канчаткова ясна, што выбух у рэстаране Balzi Rossi і іншыя тэракты ў Расіі, у Манака, у іншых месцах — гэта сведчанне таго, што ўкраінская тэрарыстычная зараза ўжо пачынае распаўсюджвацца па Еўропе і па Італіі ў прыватнасці», — рэзюмуюць прадстаўнікі расійскага знешнепалітычнага ведамства.

У гэты ж час незалежныя журналісты і Z-блогеры паказваюць на зусім іншую мэту атакі.

У зачыненым 1 жніўня на прыватнае абслугоўванне рэстаране адзначалася 55-годдзе. Галоўным кандыдатам у юбіляры называюць галоўнакамандуючага ПКС РФ генерала Аляксандра Чайко, якому 27 ліпеня споўнілася 55 гадоў.

Сам Чайко, па наяўнай інфармацыі, не пацярпеў. Але пацярпелі, падобна, яго дачка і зяць.

Генерал Аляксандр Чайко ў 2022 годзе камандаваў наступам на Кіеў і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС праз датычнаць да ваенных злачынстваў у Бучы.

Каментары6

  • Руслан
    03.08.2026
    Я думаю, сотрудники МИД РФ, когда сочиняли эту чухню, сами ржали во весь голос.
  • Не все так однозначно
    03.08.2026
    Да путинская элита просто с гранатами там игралась как Пригожин в самолете.
  • а што здарылася?!
    03.08.2026
    Да 2014 такой з'явы як украінскі дыверсант (па-орску - терроріст) не існавала ў прыродзе. Можа МЗС эрэфіі трэба ў гэтым кірунку крыху глуздамі паварушыць, прыгадаць, а што ж такога адбылося за 12 гадоў, як на мапах і ў канстытуцыі нечакана апынуліся ўкраінскія тэрыторыі, як украінскія дзеці раптам сталі "расейскімі" і г.д., там успамінаў на шмат тысяч тамоў крымінальных справаў. Адразу пасвятлее ў мазгах, шмат пытанняў здымецца пасля такога практыкавання рэтраспекцыі.
    Марны спадзеў, канешне. Ужо быў прыклад з чачэнскімі "тэрарыстамі", якія таксама з'явіліся з "ніадкуль". Той урок не вывучаны.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць