Эканоміка

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Найбуйнейшы сайт для продажу аўто дадаў функцыю замены рэальнага нумара на віртуальны. Але не ўсе задаволеныя такой магчымасцю. Разбіраемся, якія плюсы і мінусы ёсць у такіх паслуг.

Пачынаючы з 7 ліпеня, на сайце av.by з'явілася функцыя «Абарона нумара».

Яна дазваляе пры падачы аб'явы выкарыстоўваць віртуальны (падменны) нумар замест рэальнага. Па змоўчванні гэтая функцыя ўключаная, але пры жаданні прадавец можа адключыць яе ў адзін клік.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Калі гэтага не зрабіць, то замест вашага нумара ў аб'яве будзе адлюстроўвацца нумар віртуальны, які да таго ж будзе змяняцца раз на суткі.

Гэта, дарэчы, не ноу-хау av.by, падобную схему з выкарыстаннем віртуальных нумароў выкарыстоўвае найбуйнейшая літоўская пляцоўка для продажу аўто, запчастак і іншай тэхнікі — autoplius.lt.

Але для Беларусі av.by стаў першым класіфайдам з падобным інтэрфейсам.

Для чаго віртуальныя нумары ў аб'явах аб продажы?

Асноўная фішка — гэта абарона прадаўцоў ад званкоў махляроў, якія могуць патэлефанаваць вам у нейкі месенджар, а таксама фільтр ад спам-рассылкі ў выглядзе SMS, бо на віртуальны (падменны) нумар нельга даслаць паведамленне. Таму гэта перш за ўсё абарона ад назольных SMS, якія адразу пасля з'яўлення аб'явы пачынаюць дасылаць надакучлівыя аўтакамісы.

Праўда, ці не стануць яны замест гэтага надакучваць званкамі — пакажа час.

Таксама падменны нумар абараняе ваш рэальны нумар ад трапляння ў розныя базы, якія потым могуць прадаваць, а вам будуць паступаць надакучлівыя выклікі з заклікам нешта набыць або наведаць ці проста ад махляроў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Наша Ніва

Віртуальныя тэлефонныя нумары: колькі каштуе бяспека і ананімнасць

Што да дадатковых выдаткаў, то іх не будзе ні ў прадаўца, які размясціў аб'яву, ні ў патэнцыйнага купца.

Купец датэлефануецца да прадаўца па віртуальным нумары без дадатковых выдаткаў.

Пры гэтым прадавец будзе бачыць рэальны нумар тэлефона купца, таму зможа без праблем ператэлефанаваць яму, калі раптам прапусціць выклік. Таксама прадавец можа ператэлефанаваць і для таго, каб кліент бачыў яго рэальны нумар, каб звязацца пасля праз нейкі месенджар. Напрыклад, каб даслаць дадатковыя фоты/відэа або проста стэлефанавацца з відэа.

Мінусы будуць?

Так, калі вы прадаяце аўто і нейкі час будзеце за мяжой, то без роўмінгу патэнцыйны пакупнік да вас не датэлефануецца і месенджары яму не дапамогуць, бо рэальнага нумара ў аб'яве — няма.

Таму, калі вам важна, каб з вамі маглі звязацца праз меседжар, то выкарыстанне віртуальнага нумара не для вас. Падчас падачы аб'явы трэба адключыць гэтую функцыю.

Таксама частка карыстальнікаў скардзіцца на тое, што гэтым самым класіфайд палегчыў жыццё перакупам. Маўляў, раней можна было прабіць нумар прадаўца праз пошукавік ці адмысловы тэлеграм-бот і ўбачыць, колькі і якіх машын прадавалі з гэтага нумара.

Цяпер, калі прадавец можа хавацца за віртуальным нумарам, такія спосабы праверкі больш не спрацуюць.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Апроч таго, да мінусаў можна аднесці той факт, што патэнцыйны пакупнік таксама страчвае магчымасць звязацца праз месенджар з прадаўцом. Для гэтага ў яго застануцца толькі перапіскі ўнутры сайта, што не так ужо і зручна.

Тым не менш, што да вызначэння перакупаў, то такая магчымасць у пакупніка застаецца. Сам av.by яшчэ раней увёў так званыя Premium-акаўнты, уладальнікі якіх сярод іншага атрымліваюць магчымасць праверыць гісторыю прадаўца. То-бок усё адно можна даведацца, колькі машын у продажы было ў гэтага прадаўца раней.

Але прэміум-акаўнт — рэч не бясплатная. Месячны абанемент каштуе 250 рублёў.

Ці можна схавацца на іншых пляцоўках?

Што да іншых папулярных пляцовак, то Kufar, ABW і Onliner (прынамсі пакуль) прапануюць толькі цалкам схаваць нумар. У такім разе ўся камунікацыя ідзе праз унутраную перапіску на сайце, што не вельмі зручна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Аднак, калі хтосьці захоча выкарыстаць віртуальны нумар замест рэальнага пры падачы аб'явы, то магчымасць застацца адносна ананімным усё адно ёсць.

Беларусы могуць скарыстацца паслугай «Віртуальны нумар» ад «Белтэлекама». Паслуга платная, і да таго ж гэты нумар будзе выглядаць як гарадскі, а не як мабільны, хоць званкі і будуць перанакіроўвацца на ваш мабільны.

Мабільныя аператары ў Беларусі такіх паслуг фізічным асобам не выконваюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

Скандал у індустрыі гульняў — доўгачаканую GTA 6 злілі ў сеціва незадоўга да афіцыйнай прэзентацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць