Грамадства1515

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны

«Я — грамадзянін Латвіі, пераехаў у Беларусь, лічы, на новае месца, мяне тут ніхто не чакаў. Купіў дом без вады, без туалета. І я вельмі спадзяваўся, што вы гэта ацэніце. У выніку ваша фінансавая падтрымка мяне як блогера знізілася практычна да нуля».

Максометр. Скрын відэа: maksometr75 / YouTube

Максометр — рускамоўны блогер, прыхільнік «Мужского движения» (МД, супольнасць з патрыярхальнымі і жанчынаненавісніцкімі поглядамі). На сваім ютуб-канале ён публікуе відэа пра «правільныя» паводзіны ў адносінах з жанчынамі.

Блогер нарадзіўся ў Казахстане, з трохгадовага ўзросту жыў у Латвіі, мае латвійскае грамадзянства, а яго бацька — беларус. У 2023 годзе Максометр пераехаў у Беларусь, дзе атрымаў дазвол на жыхарства па спрошчанай працэдуры як этнічны беларус. Пасля пераезду ён стаў героем сюжэтаў дзяржаўных СМІ, у якіх расказваў пра цяжкасці жыцця ў Латвіі і сцвярджаў, што ў гэтай краіне дыскрымінуюць рускамоўнае насельніцтва.

Раней блогер расказваў, што купіў у Беларусі дом, які паступова добраўпарадкоўвае, а жыве на ўласныя зберажэнні.

Нядаўна Максометр апублікаваў новае відэа — ён незадаволены, што падпісчыкі яму мала данацяць.

Па словах Максометра, калі ён жыў у Латвіі, меў вялікую аўдыторыю, але вымушаны быў з'ехаць нібыта з-за ціску з боку «людзей у цывільным», якія прапаноўвалі выкарыстоўваць папулярнасць канала для крытыкі ўладаў Беларусі і Расіі.

Ён разлічваў, што пасля пераезду яго рашэнне ацэняць гледачы, аднак атрымалася наадварот — фінансавая падтрымка амаль знікла.

«Да таго, як я з'ехаў у Беларусь, многія з вас пісалі: «Максометр, братан, прыязджай да нас у Расію, у Беларусь, так, мы табе дапаможам, мы табе тое, мы табе гэта». А насамрэч усё гэта туфта. Ніхто табе не дапаможа, ніхто табе ні ў чым… можа быць, нейкай парадай, так, можа быць…» — наракае блогер.

«І калі некаторыя з вас крыўдзяцца на мяне, кажуць, што вось, Максометр, чаму ты не здымаеш ролікі… Хлопцы, вы што, не разумееце ці што? Да вас не даходзіць ці што? Ну, то бок, б*****, пі***ец.

Я — грамадзянін Латвіі, пераехаў з Латвіі ў Беларусь, лічы, на новае месца, мяне тут ніхто не чакаў. Разумееце? Купіў дом без вады, без туалета. Ну, дзякуй Богу, зрабіў — і ваду правёў, і туалет зрабіў і гэтак далей.

(…) Я вельмі спадзяваўся, што вы гэта ацэніце. То бок вы ацэніце тое, што я пераехаў з Латвіі ў Беларусь, што я на вашым баку. Разумееце?

У выніку пасля майго пераезду ў Беларусь ваша фінансавая падтрымка мяне як блогера знізілася практычна да нуля. І потым вы кажаце: «Максометр, давай яшчэ».

Па словах блогера, яго стрымы глядзяць 500—700 чалавек, а «прылятае» ад 5 да 10 долараў максімум. Пры гэтым частка гледачоў папракае яго за тое, што ён сам вучыць мужчын не дапамагаць іншым.

Менавіта адсутнасцю матэрыяльнай падтрымкі Максометр тлумачыць і тое, чаму яго канал ужо не такі актыўны, як некалькі гадоў таму. Ён таксама прызнаецца, што «крыху расчараваўся наогул у мужчынскай аўдыторыі».

«Асноўны натоўп, ды практычна ўвесь натоўп, гэта ў прынцыпе эгаістычныя людзі, якія табе, наогул нічога не зробяць, нічым не дапамогуць. Нават рубля не пералічаць, разумееце?

Але пры гэтым яшчэ будуць абражаць цябе, недзе ў чатах сядзець і размаўляць пра тое, які ты дрэнны, што ты ім штосьці не дадаў. Мужчына нікому нічога не павінен. Я вам таксама нічога не павінен. Я гэта рабіў па дабрыні душэўнай. І нават зараз я здымаю гэты ролік, мог бы не здымаць. Па дабрыні душэўнай.

Але раз такое стаўленне, раз вы лічыце, што гэта ўсё павінна быць за так, ну тады я не ведаю, хадзіце па ўсякіх блогерах, па групах, там, не ведаю. Рабіце што хочаце», — выказвае крыўду Максометр.

Каментары15

  • пан сахі і касы
    31.07.2026
    Ды беларусы самі нікому ў Беларусі не патрэбныя...
  • Filipp
    31.07.2026
    "Z-блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны"©

    А ў якім месцы ён З- блогер? Ён жа эмдэшнік.
  • Гэта ж лагічна
    31.07.2026
    Таму што ўсе гэтыя максометры патрэбныя каб разгойдваць лодку ўнутры Латвіі, Эстоніі ці яшчэ дзе іх там прыкармілі. А ў рф ці Беларусі яны не патрэбныя, іхні ўплыў на латышоў і эстонцаў адразу знікае, а значыць знікае і зацікаўленасць гэбні ў такіх персанажах. Нават не шкада іх.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць