Нерухомасць33

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Праз два гады пасля ўводу ў эксплуатацыю шматфункцыянальнага комплексу «Плацінум» на праспекце Пераможцаў кампанія, звязаная з асабістым трэнерам Аляксандра Лукашэнкі Сяргеем Цяцерыным, выставіла на продаж каля 10 тысяч квадратных метраў офісных плошчаў. За частку бізнэс-цэнтра хочуць атрымаць амаль 40 мільёнаў даляраў, хоць у абвестцы яшчэ можна ўбачыць паверхі без аздаблення.

Тут і далей фота: kufar.by

Узімку 2021 года Мінгарвыканкам перадаў у арэнду кампаніі «БелГлобалГарант» два зямельныя ўчасткі агульнай плошчай каля 2,6 гектара на месцы былой аўтастаянкі паміж Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і праспектам Пераможцаў. Неўзабаве там пачалося будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу.

Як вынікала з расследавання Беларускага расследавальніцкага цэнтра, «Кіберпартызанаў» і «Рабочага руху», праект стаў магчымы дзякуючы асабістаму даручэнню Аляксандра Лукашэнкі, падпісанаму 5 сакавіка 2020 года. Зямлю кампанія атрымала ў доўгатэрміновую арэнду, а не ва ўласнасць.

За «БелГлобалГарантам» стаіць асабісты трэнер Лукашэнкі па тэнісе і бізнэсовец Сяргей Цяцерын. Паводле расследавання, за права арэнды кампанія заплаціла менш за 80 тысяч рублёў, або каля 30 тысяч даляраў па тагачасным курсе, — менш за адзін працэнт ад кадастравай вартасці ўчасткаў. Калі б права арэнды прадавалі праз адкрыты аўкцыён, бюджэт Мінска мог бы атрымаць як мінімум у 250 разоў больш.

У пачатку 2024 года бізнэс-цэнтр «Плацінум» па адрасе праспект Пераможцаў, 63В увялі ў эксплуатацыю. А праз некалькі месяцаў пасля здачы аб'екта кампанія пачала шукаць купца.

У прэзентацыі для патэнцыйных інвестараў галоўнымі перавагамі называлі суседства з Палацам Незалежнасці, Плошчай Дзяржаўнага сцяга і Рэспубліканскім цэнтрам тэніса. Адзначалася, што ў комплексе прадугледжаны кафэ, фітнэс-цэнтр, канферэнц-зала, крамы і салон прыгажосці.

Першапачаткова за ўвесь комплекс плошчаю больш за 28 тысяч квадратных метраў, які складаецца з трох сяміпавярховых карпусоў з офісамі свабоднай планіроўкі, разам з паркінгамі прасілі $68,7 мільёна без ПДВ.

Праз два гады на продаж выставілі не ўвесь аб'ект, а толькі яго частку. Пры гэтым у абвестцы на kufar.by рыэлтары пазначылі прапанову ў катэгорыі «рэстаран», хоць у апісанні гаворка ідзе пра продаж офісных памяшканняў.

Купцам прапануюць офісы плошчай ад 101,6 да 10 тысяч квадратных метраў. Будынак абсталяваны сістэмай кандыцыянавання тыпу чылер-фанкойл, пажарнай і ахоўнай сігналізацыяй, датчыкамі кантролю вуглякіслага газу, ліфтамі OTIS, індывідуальнымі санвузламі і пакоямі для прыёму ежы. Побач ёсць адкрытая паркоўка на 200 машынамесцаў і падземны паркінг яшчэ на 146.

Як вынікае з абвесткі, на продаж выставілі частку корпуса агульнай плошчай каля 10 тысяч квадратных метраў. Плошча аднаго паверха складае каля 1,5 тысячы квадратных метраў. Прадавец хоча атрымаць 118,3 мільёна рублёў, або прыкладна 40 мільёнаў даляраў па цяперашнім курсе — каля 11800 рублёў за квадратны метр.

Пры гэтым, нягледзячы на тое, што комплекс здалі яшчэ ў 2024 годзе, на фотаздымках у абвестцы відаць, што частка паверхаў дагэтуль застаецца без чыставога аздаблення.

Каментары3

  • м
    31.07.2026
    можа я нешта не разумею... а я нічога не разумею - вось будынак за 40 млн за 10 тыс. квадратаў, а вось кватэра ці катэдж за млн-2 млн за 100 квадратаў.. як так?
  • Коrch
    31.07.2026
    м, это капитализм, детка... точнее - рыночный социализм.
  • ж
    31.07.2026
    Коrch, можа я зноў нешта не разумею? што такое "рыночный социализм"?

    калі вы першы прыдумалі гэты тэрмін, то срочна запантэнтуйце яго. а інакш, на якія шышы нам з вашай будучай цешчай і ейным вывадкам жыць?

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі87

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі87

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць