Свет

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

У Кеніі расследуюць загадкавую гібель 15 сланоў, якія за месяц памерлі ў Нацыянальным парку Амбаселі. Большасць загінулых жывёл перад смерцю мела частковы параліч, паведамляе The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле Кенійскай службы аховы дзікай прыроды, у 10‑ці сланоў параліч назіраўся на працягу двух дзён перад гібеллю. Устанавіць, што адбылося з астатнімі пяццю, пакуль складана: іх тушкі былі моцна раскладзеныя альбо часткова з'едзеныя іншымі жывёламі.

Сярод загінулых быў толькі адзін самец, астатнія — самкі і сланяты.

Папярэднія даследаванні ўзораў, праведзеныя ў лабараторыі Універсітэта Найробі, выявілі рэчыва, якое можа быць патэнцыйна таксічным. Аднак дзяржаўная лабараторыя, якая правяла асобныя аналізы, пакуль не знайшла таксінаў, наяўнасць якіх правяралася.

Таму даследаванне працягваецца. Спецыялісты аналізуюць не толькі тканкі загінулых жывёл, але і крыніцы вады, а таксама іншыя магчымыя фактары забруджвання навакольнага асяроддзя ў раёнах, дзе былі знойдзеныя мёртвыя сланы.

Улады падкрэсліваюць, што на гэты момант няма доказаў, што магчымае захворванне або прычына гібелі сланоў можа перадавацца людзям.

У Кеніі выпадкі атручвання сланоў ужо здараліся раней. Жывёл маглі атручваць браканьеры або мясцовыя жыхары ў выніку канфліктаў паміж людзьмі і дзікай прыродай.

Падобная масавая гібель сланоў назіралася ў Батсване ў 2020 годзе. Тады навукоўцы прыйшлі да высновы, што верагоднай прычынай магло стаць атручванне вадой, у якой праз размнажэнне цыянабактэрый назапашваліся небяспечныя рэчывы. Паводле меркавання даследчыкаў, распаўсюджванню такіх арганізмаў магло спрыяць змяненне клімату.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць