У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў
У часы сацсетак ад мінчукоў немагчыма нічога схаваць. Як толькі ў горадзе пачынаецца нейкі рух, у Threads тут жа пачынаюць гэта абмяркоўваць. Вось і з'яўленне горкі на Цнянскім вадасховішчы не засталося незаўважаным, піша «Анлайнер».

«Збіраюць аквапарк. «Паўночны бераг» не перастае здзіўляць»;
«У «Паўночным Беразе» ўсталёўваюць аквапарк», — падзяліліся здымкамі з месца ўстаноўкі дэбютных надзіманых горак адразу дзве жыхаркі сталіцы.

Надзіманыя гарадкі на вадзе — даўняя і выдатная забава. Праўда, чагосьці уражлівага у межах Мінска раней не было (нягледзячы на наяўнасць прыдатных вадаёмаў). І вось з'явіліся бела-сінія «маякі». Неўзабаве і праўда ўсе тут змогуць купацца і забаўляцца?

«Паўночны Бераг» працягвае задаваць трэнды ў дэвелапменце, развіваючы ўнікальную для краіны спартыўна-рэкрэацыйную інфраструктуру. На гэты момант у комплексе ажыццяўляецца мантаж самага вялікага ў Беларусі аквапарка на вадзе, які размесціцца на тэрыторыі «Лэйксайд парка».
Плошча аквапарка складзе каля 2000 квадратных метраў.

Карыстацца аквапаркам на вадзе будзе дазволена дарослым і дзецям ад 6 гадоў і ростам ад 120 сантыметраў у суправаджэнні дарослых. Абмежаванне па вазе для аднаго чалавека — 150 кілаграмаў. Адкрыццё плануецца ўжо гэтым летам», — пракаментавалі «Анлайнеру» ў кампаніі «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд».
Забава будзе платнай. Канкрэтныя сумы стануць вядомыя пазней.
Каментары