Грамадства

Ва Украіне на запыт ЗША арыштавалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у кіберзлачынствах

Як стала вядома «Радыё Свабода» з інфармаваных крыніц, грамадзяніна Беларусі затрымалі 7 ліпеня ў вёсцы Вішанькі Барыспальскага раёна Кіеўскай вобласці, дзе ён жыў. Беларус будзе знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам ва Украіне як мінімум да 9 верасня. Да фактычнай выдачы ўладам ЗША яго будуць утрымліваць у Кіеўскім следчым ізалятары.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Беларуса затрымлівала група супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны на падставе запыту ЗША аб ягоным арышце як асобы, якую хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з удзелам у распаўсюдзе шкодных рэкламных абвестак, што выкарыстоўвалі для кіберзлачыннай дзейнасці. Ордар на ягоны арышт 10 чэрвеня 2025 года выдаў адзін з акруговых судоў у ЗША.

У Амерыцы грамадзяніну Беларусі выставілі падазрэнні паводле артыкулаў 371, 1343, 1349 і 3559 (g) (папярэдняя змова ў мэтах учынення махінацыі з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі і камп’ютарных прылад, а таксама ўласна самі махінацыі). У ЗША грамадзяніну Беларусі можа пагражаць ад 5 да 20 гадоў зняволення. Яму інкрымінуюць правапарушэнні, якія ён учыняў з кастрычніка 2013 года да красавіка 2023 года.

Прозвішча затрыманага грамадзяніна Беларусі не называюць.

У розны час у Амерыцы паводле аналагічных абвінавачанняў асудзілі, затрымалі і вышукваюць некалькі грамадзян Беларусі:

  • Максім Сільнікаў (Сільчанка) знаходзіцца пад арыштам у турме штата Нью-Джэрсі ў чаканні завяршэння судовага працэсу;
  • Павел Дзмітрэнка адбывае пакаранне ў федэральнай турме ў штаце Тэхас — яму прысудзілі 51 месяц зняволення. Пасля гэтага яго дэпартуюць у Беларусь;
  • Аляксандр Кліменка затрыманы ў Латвіі і экстрадаваны ў ЗША ў пачатку 2024 года;
  • Уладзімір Кадарыя (вядомы таксама пад імёнамі Андрэй Кавалёў, «Сталін», baxus) знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі. Яго затрымалі ў Кыргызстане і ў сакавіку 2023 года экстрадавалі ў Беларусь;
  • Сяргей Дзенісенка абвешчаны ў міжнародны вышук, паводле некаторай інфармацыі, ён можа знаходзіцца на тэрыторыі Расіі;
  • Ігар Турашаў таксама знаходзіцца на свабодзе, імаверна, у Расіі. Супраць яго ўвялі санкцыі і абвясцілі ўзнагароду ў памеры 5 мільёнаў даляраў за дапамогу ў ягоным затрыманні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць