У аграгарадку Солы Смаргонскага раёна 31 ліпеня адбыліся заняткі з народным апалчэннем. Як паведамляе мясцовая раёнка «Светлы шлях»: «Добраахвотнікі, гатовыя ў выпадку патрэбы стаць на абарону краіны, сабраліся, каб асвяжыць веданне заканадаўства, успомніць парадак абыходжання са зброяй і адпрацаваць практычныя навыкі».

Па словах начальніка групы тэрытарыяльнай абароны Смаргонскага вайсковага камісарыята Сяргея Кузьменкі:
«Добраахвотнікам даведзеныя заканадаўчыя акты аб прававых асновах іх дзейнасці ў народным апалчэнні, патлумачаны парадак атрымання зброі і боепрыпасаў, арганізацыя яе выдачы, замацавання і вядзення ўліку, а таксама патрабаванні бяспекі пры абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі.
Прыемна бачыць неабыякавых людзей, якія, не зважаючы на ўзрост, з вялікім энтузіязмам гатовыя аказаць дапамогу і садзейнічанне Узброеным Сілам сваёй краіны пры выкананні пастаўленых задач».






Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
А гэта мы “самага лучшага дзедушку” з растрэла вядзем.
Главное -- семьи с детками на тур.слетах гонять и в СОП ставить. Уровень социально-ориентированной власти