Тры чалавекі апынуліся ў бальніцы.

Сёння раніцай 67‑гадовы кіроўца Audi, рухаючыся па Партызанскім праспекце, на скрыжаванні з вуліцай Куляшова сутыкнуўся з Renault, які ад удару адкінула на аўтамабілі Mercedes і Dongfeng, паведамляе ДАІ.

Пасля гэтага Audi перасекла паласу сустрэчнага руху, выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў рэкламны банер, абломкі якога пашкодзілі прыпаркаваныя Acura і Ford.
Мяркуецца, што кіроўца Audi страціў прытомнасць падчас руху.
67‑гадовага кіроўцу Audi, а таксама 28‑гадовага кіроўцу і 53‑гадовую пасажырку Renault даставілі ў бальніцы

Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары