Спорт1111

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш

Зрабіла яна гэта перад пачаткам футбольнага турніру памяці Мікіты Мелказёрава, які сёння праходзіць у Варшаве, піша «Трыбуна».

Перад пачаткам турніру Святлана Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш.

Год таму ў праграме «Жыццё-маліна» Ціханоўская расказала Мікіту Мелказёраву, што пачала займацца боксам.

Яна тады паведаміла, што ўзімку 2024 года стала займацца боксам. Яна кажа, што яе фактычна прывёў за руку да трэнера адзін чалавек.

«Казаў паспрабаваць, бачачы, што я ў такім і цяжкім псіхалагічным стане, і мне няма на што адцягнуцца. Хадзіць там у кіно па барах, на канцэрты, у рэстараны мне не хочацца, і я не ў такой сітуацыі і сабе такога не дазваляю. Але вось пра спорт я задумалася. І мне спадабалася, спадабалася тое, што там можна абстрагавацца ад сітуацыі, не праклінаючы сябе за тое, што ты робіш нешта недарэчнае ў нейкім кантэксце. І пачалося ўсё з боксу», — расказвала Святлана Ціханоўская.

Раней футбольны турнір насіў назву «Кубак Аляксандра Івуліна», ён быў заснаваны ў гонар журналіста Івуліна пяць гадоў таму:, калі той аказаўся за кратамі. Сёлета было вырашана пераназваць турнір у гонар беларускага журналіста Мікіты Мелказёрава, які раптоўна памёр у снежні мінулага года.

Каментары11

  • Вынік
    01.08.2026
    Што гэта за спорт??? Б'юць друг друга у мардзякі...а потым праблемы з галавой, псіхіка/нэрвы парушаны, праблемы з вачамі, той жа Тайсан на леках, той жа Алі адбіты мозг быу́
  • Зміцер
    01.08.2026
    У ММА хай ідзе, нейкая праца будзе...
  • Аптека, Улица, Фонарь
    01.08.2026
    Я тебя будить не стану:
    Ты до утренней зари
    В темной комнате, Светлана,
    Сны веселые смотри. (с)

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты5

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты5

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць