«Мы таксама разумеем, што ў абодвух бакоў ёсць дастаткова выразныя «чырвоныя лініі», заявіў дзяржсакратар ЗША.

ЗША маюць намер у бліжэйшыя тыдні паспрабаваць аднавіць перамоўны працэс паміж Украінай і Расіяй, заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа ў эфіры Fox News.
Паводле яго слоў, амерыканскі бок распачне дыпламатычныя намаганні, каб высветліць магчымасць вяртання бакоў за стол перамоваў.
Пры гэтым ён адзначыў, што дасягненню пагаднення перашкаджаюць жорсткія «чырвоныя лініі», якія захоўваюцца ў абодвух бакоў канфлікту.
«Мы таксама разумеем, што ў абодвух бакоў ёсць дастаткова выразныя «чырвоныя лініі», і пакуль нам не ўдасца крыху зблізіць гэтыя «чырвоныя лініі», мы не дасягнем жаданага выніку. Але мы гатовыя да гэтага», — сказаў ён.
Каментары