Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста
Малады беларус Канстанцін прыехаў у Маскву, каб развіваць кар’еру ў музыцы, а пакуль пайшоў працаваць кур’ерам. Нядаўна завірусілася відэа з яго спевам — выглядае, хлопец можа кідаць дастаўку.

Відэа з беларусам апублікаваў інстаграм-акаўнт posledniykurier. У роліку Канстанцін, апрануты ў фірмовую куртку дастаўшчыка «Яндэкс» і з кур’ерскім заплечнікам, спявае на вуліцы урывак з песні расійскай групы Hi-Fi «Седьмой лепесток».
Ролік з галасістым беларусам заляцеў на 1,5 мільёна праглядаў. Каментатары пішуць пра тое, што беларус яўна займаецца не сваёй справай:
«Браце, мая бульба пачакае, рабі».
«Ёсць адчуванне, нібыта гэты жоўты заплечнік трэба вярнуць назад».
«Давайце Мію Бойку ў кур’еры замест яго тэрмінова!».
Канстанцін Муха нарадзіўся ў Брэсце. У 2022‑м ён паступіў у маскоўскі ўніверсітэт РУДН на факультэт пад назвай Інстытут сусветнай эканомікі і бізнэсу, і выглядае, што сёлета скончыў універсітэт. У студэнцкія гады Косця актыўна выступаў на ўніверсітэцкай сцэне — напрыклад, атрымліваў тытулы накшталт «Містэр Студэнцтва».

Свае трэкі беларус выкладаў у сеціва і раней, праўда, такога поспеху і блізка не было. Цяпер хлопец працуе кур’ерам у «Яндэкс Ежа», а таксама прысвячае час свайму хобі — робіць брошкі з тканіны і бісера.

Выглядае, аднак, што цяпер часу на брошкі ў яго будзе мала. У каментары да таго самага роліка, які зрабіў Косцю знакамітым, прыйшоў хіп-хопер з Латвіі YAMZY, які будуе кар’еру ў Расіі. Ён прапанаваў Канстанціну спрадзюсаваць яму песню, і беларус не ўпусціў шанцу — ён ужо працуе з YAMZY над песняй. Больш за тое, Косця прызнаецца, што прапанова ад YAMZY далёка не адзіная, таму можна чакаць супрацоўніцтва і з іншымі прадзюсарамі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары
Што там можна тварыць, для каго, з якой перспектывай?
Ці не здарылася нешта, 4 гады таму, напрыклад?
Ты ходзіш сярод людзей, частка з якіх - забойцы, памагатыя забойцаў, ездзіш міма вайсковай інфраструктуры, якая працуе на несправядлівую вайну.
[Зрэдагавана]