Усяго патроху44

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь

Папраўка ў закон атрымала назву «шчаслівая гадзіна для бабуль і дзядуляў».

Фота: Office of Governor Tim Walz

82‑гадовая Аніта Лебрун жыве ў доме для састарэлых Amira Choice Champlin у горадзе Чамплін (штат Мінесота, ЗША). У сакавіку Лебрун выступіла перад заканадаўцамі штата з прапановай, каб дамам для састарэлых і падобным установам дазволілі падаваць алкаголь падчас мерапрыемстваў для жыхароў.

Бабуля пяці ўнукаў сцвярджала, што людзі старэйшага веку не мусяць страчваць штодзённыя радасці проста праз тое, дзе яны жывуць, піша People.

Прапанаваная папраўка была ўхваленая ў сакавіку і набудзе моц у штаце са жніўня.

Раней жыхарам дазвалялася ўжываць алкаголь у сваіх пакоях, але ўстановы не мелі законнага права падаваць алкагольныя напоі падчас супольных сустрэч. На думку Лебрун, гэта пазбаўляла людзей базавай свабоды — душэўна пагутарыць з сябрамі за келіхам віна.

Яна дадала, што такія сустрэчы за чаркай даюць жыхарам магчымасць падтрымліваць сацыяльныя сувязі ў перыяд, які яна апісала як «залаты этап нашага жыцця».

Праблема ўпершыню выплыла на паверхню, калі персанал Amira Choice паспрабаваў арганізаваць прыём для жыхароў пасля рэканструкцыі будынка. Аднак неўзабаве высветлілася, што яны не могуць правесці «шчаслівую гадзіну» без атрымання ліцэнзіі на продаж алкаголю.

Каментары4

  • News
    26.07.2026
    Што бабуля, что на фото скандальный корумпированный говенор Волтц который помиловал нелегального мигранта осуженного за изнасилование несовершнолетноего и покрывавшего аферы с детскими садами. Там клейма негде ставить. Бедолага алкоголь она хочет употреблять не выходя из дома.
  • кокс
    26.07.2026
    осталось добиться легальной доставки кокса, не должны же люди преклонного возраста терять повседневные радости просто из-за того, где они живут?! )
  • Тутэйшы
    26.07.2026
    Якая гэта можа быць бабуля з такімі прапановамі? Дзёрзкая дзяўчынка - іду за табой! Адразу кажу - не бачу сімвалы!!!

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе15

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе15

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць